Аляксей Санчук

Аляксей Санчук быў затрыманы 4 лістапада на рэпетыцыйнай кропцы ў Мінску з барабаншчыкамі. Тады затрымалі не менш за 10 музыкаў. Пры затрыманні Аляксея збілі, прымусілі паказаць змесціва тэлефону. Пасля гэтага хлопца асудзілі на 15 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але пасля арышту ён на волю не выйшаў, паведамляе spring96.org.

26 кастрычніка яму прад’явілі абвінавачванне па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Праваабарончай супольнасцю Аляксей Санчук прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні