Аляксей Раманаў

Аляксей Раманаў — гомельскі актывіст, чалавек з інваліднасцю 2-й групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем. Яго неаднаразова затрымлівалі падчас выбарчай кампаніі.

Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня мужчына нэгатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу, паведамляе spring96.org.

16 снежня суд Хойніцкага раёну прысудзіў адзін год у калоніі агульнага рэжыму за «абразу прэзыдэнта» (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу).

Праваабарончай супольнасцю Аляксей Раманаў прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека: ,

Іншыя палітычныя вязьні