Аляксей Караткоў

Аляксей Караткоў нарадзіўся 3 жніўня 1995 году.

CEO-распрацоўшчык стартапа MakeML. Аляксей Караткоў і Аляксандр Карцаў распрацавалі IDE, у якой любы распрацоўшчык — і не толькі распрацоўшчык — можа трэніраваць нейронную сетку “без кода”.

Упершыню яго затрымалі ў ліпені ў чарзе ля будынка КДБ, калі Аляксей разам з іншымі грамадзянамі спрабаваў падаць хадайніцтва аб змене меры стрымання Віктару Бабарыка.

27 жніўня А.Караткова затрымалі на плошчы Незалежнасці ў Менску за ўдзел у мірным сходзе каля касцёла.

Спачатку Аляксея Караткова асудзілі на 8 сутак па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, інфармуе spring96.org.

4 верасня пры вызваленні з Жодзіна мужчыну адразу затрымалі як падазраванага па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках). Пазней Аляксею Караткову было прад’яўлена абвінавачванне.

Праваабарончай супольнасць Аляксей Караткоў прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні