Аляксандр Шабалін — сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі.
7 чэрвеня быў затрыманы ля свайго пад’езду і дастаўлены ў РАУС Цэнтральнага раёна. Аляксандр раніцай меўся ехаць на пікет па зборы подпісаў. У 11.30 калі ён выйшаў з пад’езда да яго падышлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі і ўручылі яму позву, дзе ён выклікаўся ў якасці сведкі па нейкай крымінальнай справе. У РАУСе Навабеліцкага раёну ён быў апытаны па двум крымінальным справам, па якім ён нічога і нікога не ведаў, інфармуе spring96.org.
Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў».
Правабарончай супольнасцю Аляксандр Шабалін прызнаны палітвязнем.