Аляксандр Раентаў

Аляксандр Раентаў першы раз быў жорстка затрыманы 29 жніўня ў тралейбусе разам са сваёй сястрой Наталляй. Тады Аляксандр атрымаў арышт, на яго сястру была заведзеная крымінальная справа.

Па крымінальнай справе ён быў затрыманы ў пачатку снежня. Затрымліваць яго прыехалі дадому.

Маладому чалавеку прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, караецца штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін), інфармуе spring96.org.

Праваабарончай супольнасцю Аляксандр прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні