Аляксандр Кісялёў – жыхар Жлобіна, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў ноч з 11 на 12 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў, паведамляе spring96.org.
Аляксандру Кісялёву прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Кісялёў прызнаны палітвязнем.