Аляксандр Кабанаў

Аляксандр Кабанаў — брэсцкі блогер, аўтар youtube-канала “Народны рэпарцёр”, прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Раней Аляксандр Кабанаў асвятляў пратэсты ў абласным цэнтры падчас маршаў “дармаедаў” у 2017 годзе і акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

На яго ў свой час была заведзена крымінальная справа (быццам бы незаконна збіраў грошы з сябраў жыллёвага таварыства, калі быў яго старшынёй). Затым яе спынілі з-за адсутнасці складу злачынства, а пазней на падставе пастановы пракуратуры Берасцейскай вобласці расследаванне крымінальнай справы было ізноў адноўлена.

Храналогія пераследу

Аляскандр Кабанаў быў затрыманы 15 чэрвеня, калі пайшоў па выкліку ў паліклініку для кантроля па адбыцці каранціна (не так даўно блогер перахварэў на каранавірус), і дастаўлены ў ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста.

Суд пакараў блогера арыштам у 15 сутак. Аднак 20 чэрвеня блогер знік з ІЧУ. Ягоны лёс стаў вядомы праваабаронцам толькі 25 чэрвеня, калі ў бацькоў Аляксандра Кабанава адбыўся ператрус, а сам блогер быў пераведзены ў Мінскае СІЗА-1.

Аляксандр Кабанаў знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і звязанай з падзеямі ў Гродне 29 мая.

Праваабарончай супольнасцю прызнаны палітвязнем.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні