Аляксандр Геджадзэ нарадзіўся 10 лютага 1986 году. Грамадзянін Расіі.
Яго затрымалі 27 кастрычніка, пазней яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Геджадзэ прызнаны палітвязнем.