Аляксандр Васілевіч — бізнэсмэн, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і TheVillage-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і прасторы Галерэя Ў.
Быў затрыманы 28 жніўня прадстаўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. У ягонай кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, былі праведзеныя ператрусы, паведамляе spring.96.org..
4 верасня А. Васілевічу было прад’яўлена абвінававанне. З-за ўзятай у адваката падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства, на дадзены момант невядома па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса яно прад’яўлена. У якасці падазраванай па ўзбуджанай крымінальнай справе праходзіць і жонка А. Васілевіча – Надзея Зелянкова.
Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Васілевіч прызнаны палітвязнем.