Алег Мазгоў нарадзіўся 9 мая 1995 году.
Працаваў фітнес-трэнерам, займаўся боксам. Як распавяла spring96.org жонка Алега, 8-га лістапада 2020 г. было год з іх вяселля. Да арышту Алег уладкаваўся на другую працу грузчыкам, каб зрабіць дома рамонт і падрыхтавацца да нараджэння дзіцяці.
Па словах жонкі, раней Алег наогул не займаўся грамадскім актывізмам або палітыкай. 9 жніўня ён выйшаў на вуліцы Мінска ў знак нязгоды з вынікамі выбарамі, а праз тры тыдні пасля гэтага яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
Быў затрыманы 1 верасня па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках, а пасля абвінавачаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
Праваабарочнай супольнасцю Алег Мазгоў прызнаны палітвязнем.
1 снежня Алег Мазгоў быў вызвалены, яму абралі меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе. У той жа час ён застаецца абвінавачаным па крымінальнай справе.