Ала Шарко

Ала Шарко нарадзілася 24 жніўня 1977 году. Праграмны дырэктар Прэс-клуба.

22 снежня да яе рыйшлі з ператрусам у кватэру, калі яна з мужам збіралася на шпацыр. Канфіскавалі яе і мужа ноўтбукі, тэлефоны, карткі. Адваката пры гэтым у кватэру не пусцілі. Алу павезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў, інфармуе spring96.org.

31 снежня стала вядома, што Але Шарко прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.

Праваабарончай супольнасцю Ала Шарко прызнана палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні