Акіхіра Ханада

Акіхіру Ханаду – 20 гадоў.

Закончыў мінскую гімназію №19. Быў лаўрэатам спецыяльнага фонда па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Вучыўся ў БДУ, але пасля паступіў у ЕГУ, паведамляе nn.by.

Тата Акіхіры – беларус Святаслаў Гаеўскі, трэнер па каратэ, родам са Слуцка. Мама — Тамока Ханада, працавала сакратаром па культуры японскай амбасады ў Беларусі.

Са слоў бацькі маладога чалавека, 12 жніўня Акіхіра выйшаў на акцыю пратэста, яго затрымалі. Нібыта праз два дні выпусцілі, але затым Акіхіру і анархіста, былога палітвязня Аляксандра Францкевіча забралі зноў і змясцілі ў СІЗА. Прычынай, мяркуюць сябры Акіхіры, маглі стаць звесткі з тэлефона хлопца: ён быў падпісаны на шэраг анархісцкіх суполак.

Зараз Акіхіра знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. На яго завялі справу па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).

Праваабарончай супольнасцю Акіхіра Ханада прызнаны палітычным зняволеным.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні