Павал Севярынец: “Адказнасьць за лёсы палітвязьняў найперш ляжыць на нас, беларусах”

Павал Севярынец: “Адказнасьць за лёсы палітвязьняў найперш ляжыць на нас, беларусах”

Шчыры, харызматычны, усмешлівы, таленавіты, гэты чалавек проста падкупае сваёй манерай размаўляць і разважаць. Не выпадкова ён гаворыць, што нават на “хіміі” удавалася працаваць з людзьмі. Пасьля вызвалення са сьпецкамэндатуры ў Купліне Павал Севярынец ізноў актыўна ўключыўся ў працу аргкамітэту па стварэнні Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі. Неўзабаве пасьля прыезду Паўла ў Менск рalitviazni.info запісалі гэта кароткае інтэрв’ю, у якім, аднак, нядаўні палітвязень адказвае на адно з найважнейшых пытанняў — як дабіцца вызвалення ўсіх астатніх?

Зьміцер Дашкевіч пра ўмовы ўтрыманьня ў беларускіх турмах і калёніях (відэа)

Зьміцер Дашкевіч пра ўмовы ўтрыманьня ў беларускіх турмах і калёніях (відэа)

Прапануем фрагмент з прэс-канфэрэнцыі лідэра “Маладога Фронту” Зьміцера Дашкевіча, у якім ён распавядае пра ўмовы ўтрыманьня вязьняў, у тым ліку пра ціск на іх з боку адміністрацыі. 

Уладзь Яроменак: змагаюся за тое, каб людзі не ўцякалі з маёй краіны

Уладзь Яроменак: змагаюся за тое, каб людзі не ўцякалі з маёй краіны

З актывістам “Маладога Фронту” Уладзімерам Яроменкам мы пасьпелі пагутарыць паміж ягонымі судамі, абскарджваннем прысуда, вызваленнем Зьміцера Дашкевіча. Над галавой маладафронтаўца дамоклавым мячом вісела будучае адбыванне трохмесячнага арышту, на які ён быў асуджаны па крымінальнай справе некалькі дзён таму. А неўзабаве пасьля нашай гутаркі Уладзімера яшчэ і аштрафавалі на 1 мільён рублёў…

“Вясна” прыняла адкрыты зварот да КДБ

“Вясна” прыняла адкрыты зварот да КДБ

14 жніўня Правабарончы цэнтр “Вясна” зьвярнуўся да сілавікоў у зьвязку з сітуацыяй вакол ксяндза Уладзіслава Лазара.  Правабаронцы патрабуюць паведаміць, дзе знаходзіцца сьвятар, у якім ён стане, чаму і кім быў зьняволены, у чым канкрэтна абвінавачваецца.

Алесю Бяляцкаму дазволілі атрымаць першую ў 2013 годзе харчовую перадачу

Алесю Бяляцкаму дазволілі атрымаць першую ў 2013 годзе харчовую перадачу

7 жніўня кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму, які адбывае пакаранне ў калоніі горада Бабруйска, сваякі змаглі перадаць харчовую перадачу. Да гэтага правабаронца не мог атрымліваць перадачы амаль 8 месяцаў.

Павел Вінаградаў: Мы асуджаныя на посьпех!

Павел Вінаградаў: Мы асуджаныя на посьпех!

Павел Вінаградаў — чалавек, які зараджае сваім аптымізмам. Стаміліся ад беларускіх рэалій — пагутарце з гэтым маладым чалавекам і… “Былым палітвязьнем”, — ледзь не вырвалася ў мяне, але назваць гэтак Вінаградава проста не паварочваецца язык: даўно памілаваны па крымінальнай справе, Павел застаецца пад наглядам і перыядычна вымушаны бавіць “суткі” за кратамі. Нездарма ў адным з нядаўніх інтэрв’ю малады палітык пажартаваў, што бачыць міліцыянтаў часьцей, чым уласных сваякоў.

Palitviazni.info задалі Паўлу Вінаградаву некалькі пытанняў.