
Антон Сурапін нарадзіўся 28 лютага 1992 г. у горадзе Слуцку Менскай вобласьці. З 2009 г. — студэнт Інстытуту журналістыкі БДУ. Фотажурналіст, стваральнік сайту bnp.by — “Belarus News Photo”. Сябра БАЖ. Антон быў першым журналістам, які разьмясьціў на сваім сайце фотаздымак “плюшавага дэсанту” — знойдзенага ў Гарадзенскай вобласьці цацачнага мядзьведзя з прычэпленымі да яго антыдыктатарскімі лёзунгамі. […]