Справа Бяляцкага. Фігуранты:

1. Алесь Бяляцкі

Аляксандар (Алесь) Віктаравіч Бяляцкі нарадзіўся 25 верасьня 1962 году ў мястэчку Вяртсіля Сартавальскага раёну Карэліі, куды ягоныя бацькі выехалі зь Беларусі на заробкі. У 1964 годзе бацька Віктар Усьцінавіч і маці Ніна Аляксандраўна вярнуліся ў Беларусь. Месцам жыхарства сям’я абрала малады горад Сьветлагорск. У Сьветлагорску Алесь скончыў сярэднюю школу № 5. У 1979 годзе паступіў […]