Справа Аўтуховіча. Фігуранты:

1. Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч — вэтэран аўганскай кампаніі, пасьпяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст з Ваўкавыску. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Пасьля школы скончыў СПТВ-37 у суседняй Вялікай Бераставіцы, стаў мэханікам па рамонце аўтамабіляў. З 1981 году служыў у войску ў Саратаўскай вобласьці Расеі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня. Пазьней скончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць […]