Адна са "справаў графіці". Фігуранты:

1. Аляксандар Казакоў

Аляксандар Казакоў — актывіст моладзевага руху “Зубр”, у які прыйшоў яшчэ ў 9-м класе сярэдняй школы. Нарадзіўся ў г. Барысаве Менскай вобласьці ў 1986 годзе. Навучаўся завочна ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).  Быў таксама актыўным удзельнікам скаўцкага руху ў Крупках Менскай вобласьці. Храналёгія перасьледу Разам з іншым “зуброўцам”, Зьміцерам Зубро, быў затрыманы […]

2. Аляксей Крывінцоў

Храналёгія перасьледу Крымінальная справа супраць гарадзенцаў Вадзіма Логінава і Аляксея Крывінцова была ўзбуджаная па факце напісаньня 22 верасьня 2006 г. графіці супраць БРСМ. Абодвум прад’явілі абвінавачваньне па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці) паводле пастановы начальніка РАУС адміністрацыі Ленінскага раёну г. Горадні падпалкоўніка міліцыі А.Н. Зіновіка. Матэрыяльныя страты дазнавальнік міліцыі старшы лейтэнант […]

3. Андрэй Гілевіч

Андрэй Гілевіч нарадзіўся ў 1980 годзе.  Пасьля школы паступіў у БДУІР. 28 лютага 1998 г. Андрэй разам са сваімі сябрамі, Алесем Мухіным і Паўлам Мурашкам, вяртаючыся з канцэрту беларускага рок-гурта “NRМ”, напісалі ў Менску па вуліцы Арлоўскай на сьценах дамоў і на агароджах лёзунгі “Жыве Беларусь”, “Луку на муку”, “Свабоду палітвязьням!”.  Побач з надпісамі намалявалі […]

4. Вадзім Логінаў

Вадзім Логінаў — актывіст апазыцыі з Горадні. Храналёгія перасьледу Напрыканцы 2006 году супраць Вадзіма і ягонага таварыша Аляксея Крывінцова была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (“апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці”). Падставай стала напісаньне маладымі людзьмі ў ноч на 22 верасьня 2006 году графіці супраць БРСМ. Справа распачатая паводле пастановы начальніка РАУС адміністрацыі […]

5. Зьміцер Зубро

Зьміцер Зубро нарадзіўся ў г. Барысаве Менскай вобласьці. У першай палове 2000-х быў актывістам моладзевага руху “Зубр”. Актыўна займаўся палітыкай з 17 гадоў. Скончыў Барысаўскі палітэхнічны каледж па спэцыяльнасьці інжынэр-аўтамэханік. Храналёгія перасьледу У ноч на 28 сьнежня 2005 г. 19-гадовы Зьміцер разам са сваім сябрам — 20-гадовым Аляксандрам Казаковым — быў затрыманы недалёка ад Кастрычніцкай […]

6. Максім Паўлюшчык

Максім Паўлюшчык быў затрыманы па справе аб нанясенні на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу “Не забудем”, паведамляе spring96.org. Максіму было прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабамці пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры). Праваабарончай […]

7. Павал Мурашка

Храналёгія перасьледу 28 лютага 1998 г. Павал Мурашка разам са сваімі сябрамі — Андрэем Гілевічам і Алесем Мухіным — на шляху з канцэрту беларускага рок-гурту “NRМ“ напісалі на сьценах дамоў і на агароджах пратэстныя лёзунгі кшталту: “Жыве Беларусь” і “Луку на муку”. Каля надпісаў яны зьмяшчалі выявы нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу. Усе трое на той час былі […]