Справа "Прэс Клуба". Фігуранты:

1. Ала Шарко

Ала Шарко нарадзілася 24 жніўня 1977 году. Праграмны дырэктар Прэс-клуба. 22 снежня да яе рыйшлі з ператрусам у кватэру, калі яна з мужам збіралася на шпацыр. Канфіскавалі яе і мужа ноўтбукі, тэлефоны, карткі. Адваката пры гэтым у кватэру не пусцілі. Алу павезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў, інфармуе spring96.org. 31 снежня стала вядома, што […]

2. Ксенія Луцкіна

Ксенія Луцкіна — журналістка. Да жніўня 2020 года Ксенія Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля выбараў яна далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, а затым сышла з пазіцыі карэспандэнта тэлеканала “Беларусь 2” і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнага савета. Пазней Ксенія казала аб тым, што разам з іншымі звольніўшыміся журналістамі яны плануюць стварыць «альтэрнатыўнае тэлебачанне» на YouTube. […]

3. Пётр Слуцкі

Пётр Слуцкі нарадзіўся 10 лістапада 1991 году. Аператар, супрацоўнік Прэс-клуба. Быў затрыманы 22 снежня па крымінальнай справе аб ухіленьні ад падаткаў. 31 снежня стала вядома, што Пятру Слуцкаму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Праваабарончай супольнасцю Пётр Слуцкі прызнаны палітвязнем.

4. Сяргей Альшэўскі

Сяргей Альшэўскі нарадзіўся 15 мая 1984 году. Фінансавы дырэктар Прэс-клуба. Быў затрыманы 22 снежня ў офісе Прэс-клуб. У яго загарадным доме прайшоў ператрус (у той момант там знаходзілася яго жонка), пасля якога з хаты забралі ўсе ноўтбукі, макбук жонкі Сяргея і ўсе яе банкаўскія карты. Пасля затрымання Сяргея даставілі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў, […]

5. Юлія Слуцкая

Па адукацыі Юлія Слуцкая сацыёлаг – скончыла філасофскі факультэт БДУ. У 1994 годзе прыйшла ў «БелКП-Прэс» на паcаду сацыёлага. Праз некалькі гадоў Юлія стала галоўным рэдактарам «Комсомольской правды» ў Беларусі “. У «Камсамолцы» Юлія працавала да 2006 года. За гэты час яна з нуля распрацавала канцэпцыю беларускай версіі выдання, стварыла каманду, наклады выраслі ў больш […]