Справа Правакацыі ў Гародні. Фігуранты:

1. Аляксандр Арановіч

Член каманды YouTube-канала “Краіна для жыцця”, кіроўца аўтадома. Аляксандру Арановічу 37 гадоў, нарадзіўся ў горадзе Старыя Дарогі. Індывідуальны прадпрымальнік, займаўся перавозкамі. У сюжэце «Беларусь 1» ад 31 траўня сцвярджалася, што Арановіч быў раней асуджаны і адбываў пакаранне ў жодзінскай калоніі. Артыкул, па якім судзілі Арановіча, не паведамляўся. Інфармацыю пра судзімасць Арановіча пацвердзілі ягоныя знаёмыя, але […]

2. Андрэй Новікаў

Андрэй Новікаў — валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Ён з’яўляецца грамадзянінам Расіі, хаця шмат гадоў жыве ў Беларусі. У яго ёсць жонка і двое непаўнагадовых дзяцей. Падпалкоўнік у адстаўцы, былы супрацоўнік расійскай паліцыі. Хроніка пераследу Андрэя Новікава затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Паўстаўскага раёна Віцебскай вобласці за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які […]

3. Арцём Сакаў

Член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Арцём з дзіцячага ўзросту захапляўся фота- і відэаздымкай, да службы ў войску працаваў аператарам «у дзяржаўным прадпрыемстве». Арцём Сакаў мае агульную сярэднюю адукацыю, пачынаў вучыцца ў дарожна-будаўнічым тэхнікуме, але не скончыў – прызвалі ў войска. Пасля тэрміновай службы хлопец вырашыў застацца ў войску і падпісаў кантракт. […]

4. Васіль Баброўскі

Васіль Баброўскі — гродзенец, затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня. Хроніка пераследу Выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК. Праваабарончай супольнасцю Васіль Баброўскі прызнаны палітвязнем.

5. Вяргілій Ушак

Вяргілій Ушак — аператар, які здымаў пікет па зборы подпісаў у Гродне 29 мая. Вяргілію Ушаку 26 гадоў. Ён праграміст па адукацыі, апошнім часам працаваў у Свята-Елісавецінскім манастыры аператарам ЭВМ. Захапляецца фатаграфіяй, робіць фотасесіі. Са слоў Надзеі Салодкай – нявесты Вяргілія – ён не быў актывістам, ніколі не прымаў удзел у палітычных ці грамадскіх акцыях, […]

6. Дзмітрый Фурманаў

Дзмітрыю Фурманаву 35 гадоў. Быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Гродзенскай вобласці. У Дзмітрыя Фурманава — вышэйшая адукацыя, па спецыяльнасці ён — інжынер-механік. Працяглы час быў вядучым спецыялістам у “Гроднааблаўтатрансе”, неаднойчы узнагароджваўся граматамі і гэдак далей. Апошнім часам вучыўся на курсах па падрыхтоўцы праграмістаў і англійскай мовы, каб уладкавацца на больш высокааплочваемую працу. Быў […]

7. Зміцер Казлоў

Блогеру Зміцеру Казлову (Шэры Кот) 31 год, жыве ў прыгарадзе Оршы — Барані. Скончыў 4 курсы Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучыўся на агранома. Блогерствам захапіўся ў 2017 годзе, калі шмат людзей выказвалі незадаволенасць дэкрэтам аб “дармаедах”. Хацеў расказваць пра розныя тэмы, але «палітыка ўцягнула», піша svaboda.org. Ягоны YouTube-канал «Шэры кот» мае звыш 7 тысяч падпісчыкаў. Жыве […]

8. Ігар Лосік

29-гадовы Ігар Лосік — блогер, адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга», на які падпісана больш за 170 тысячы карыстальнікаў. Ігар Лосік родам з Баранавічаў, яго бацькі працуюць у «Белтэлекаме». Адвучыўся на настаўніка замежных моў у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, але па спецыяльнасці не працаваў – яму выдалі свабодны дыплом, бо не змаглі размеркаваць па месцы жыхарства, паведамляе […]

9. Сяргей Пятрухін

Сяргей Пятрухін — брэсцкі блогер, аўтар ютуб-каналаў “Народны рэпарцёр” і ” Youtube-дэпутаты”. Раней Сяргей Пятрухін працаваў у тэатры, быў тамадой на вяселлях і палітыкай не цікавіўся. “Жыццё змянілася, калі ў доме, у якім ён жыў, паўстала праблема, – распавядаў блогер gazetaby.com. – Прайшлі тэрміны правядзення капітальнага рамонту. Дому было 50 гадоў, і ніхто не варушыўся. […]

10. Сяргей Спарыш

Сяргей Спарыш з’яўляецца генеральным сакратаром незарэгістраванай партыі «Народная Грамада», якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч. Хроніка пераследу Сяргей Спарыш быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізічнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках г. Мінска 8 траўня […]

11. Сяргей Ціханоўскі

Сяргей Ціханоўскі – беларускі блогер, аўтар і вядучы канала “Страна для жизни”. Нарадзіўся 18 жніўня 1978 году ў Гомелі. Закончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. “Пасля пайшоў працаваць, адкрываў начныя клубы ў Гомелі і Мазыры, – распавядаў пра сябе Сяргей svaboda.org. – Канцэрты арганізоўвалі, працавалі з дзяржавай. Аддзелы культуры ў нас імпрэзы замаўлялі, […]

12. Уладзімір Навумік

Уладзімір Навумік — член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Мае вышэйшую адукацыю, працуе інжынерам на прадрыемстве “Гандальмаш”. Жанаты, ёсць маленькая дачка. Пасля затрымання Уладзіміра Навуміка, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1, да яго дадому прыйшлі з праверкай загадчыца, выхавальнік і псіхолаг дзіцячага садка, у які ходзіць іх пяцігадовая дачка. Сказалі, што пасля ператрусу, […]

13. Уладзімір Няронскі

Уладзімір Няронскі — блогер, аўтар ютуб-канал “Слуцк для жыцця”. Нарадзіўся 24 мая 1980 года ў Слуцку. Вучыўся ў СШ № 4. Скончыў Слуцкі дзяржаўны каледж і Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт. Па прафесіі менеджар-эканаміст. У 2009 годзе заснаваў фірму «Віва Прэстыж», якая займаецца вытворчасцю драўнянага вугалю. Бацька чацвярых дзяцей: двух хлопчыкаў і двух дзяўчынак. У 2017 […]