Справа аб "масавых беспарадках"-2020. Фігуранты:

1. Cяргей Капанец

Cяргей Капанец – быў затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня. Пазней Сяргею Капанцу было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Сяргей Капанец прызнаны палітвязнем.

2. Акіхіра Ханада

Акіхіру Ханаду – 20 гадоў. Закончыў мінскую гімназію №19. Быў лаўрэатам спецыяльнага фонда па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Вучыўся ў БДУ, але пасля паступіў у ЕГУ, паведамляе nn.by. Тата Акіхіры – беларус Святаслаў Гаеўскі, трэнер па каратэ, родам са Слуцка. Мама — Тамока Ханада, працавала сакратаром па культуры японскай амбасады ў Беларусі. Са слоў […]

3. Алана Гебрэмарыям

Алана Гебрэмарыям – сябра асноўнага складу Каардынацыйнага савета, “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў”, актывістка “Моладзевага блёку”. Алана таксама з’яўляецца прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт. Увосень 2019 года на парламенцкіх выбарах была кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Грушаўскай выбарчай акрузе №98. Алана была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 […]

4. Алег Мазгоў

Алег Мазгоў нарадзіўся 9 мая 1995 году. Працаваў фітнес-трэнерам, займаўся боксам. Як распавяла spring96.org жонка Алега, 8-га лістапада 2020 г. было год з іх вяселля. Да арышту Алег уладкаваўся на другую працу грузчыкам, каб зрабіць дома рамонт і падрыхтавацца да нараджэння дзіцяці. Па словах жонкі, раней Алег наогул не займаўся грамадскім актывізмам або палітыкай. 9 […]

5. Алег Рубец

Алег Рубец нарадзіўся 26 лютага 2002 году. Скончыў ліцэй у Пінску і працаваў трактарыстам па адпрацоўцы. Быў затрыманы ў Пінску 10 жніўня. Пры затрыманні быў моцна збіты, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Алег Рубец прызнаны палітвязнем.

6. Алена Маўшук

Алена Маўшук нарадзілася 22 ліпеня 1976. Алена Машук з Пінска – маці пяцярых дзяцей. Дзесяцігадовую Ангеліну забралі ў прытулак акурат са школы ў пачатку верасня, дзяўчынка дагэтуль знаходзіцца там. Алена Маўшук працавала ў Пінскай бальніцы санітаркай і памочнікам повара ў харчавальным блоку. Была затрымана ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Са слоў міліцыянтаў, жанчына […]

7. Аляксандр Геджадзэ 

Аляксандр Геджадзэ нарадзіўся 10 лютага 1986 году. Грамадзянін Расіі. Яго затрымалі 27 кастрычніка, пазней яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Геджадзэ прызнаны палітвязнем.    

8. Аляксандр Драздоў

Аляксандр Драздоў быў затрыманы 30 лістапада ў Брэсце. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа аб ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня, паведамляе spring96.org. Прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках). Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Драздоў прызнаны палітвязнем.

9. Аляксандр Кісялёў

Аляксандр Кісялёў – жыхар Жлобіна, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў ноч з 11 на 12 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў, паведамляе spring96.org. Аляксандру Кісялёву прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Кісялёў прызнаны палітвязнем.

10. Аляксандр Раентаў

Аляксандр Раентаў першы раз быў жорстка затрыманы 29 жніўня ў тралейбусе разам са сваёй сястрой Наталляй. Тады Аляксандр атрымаў арышт, на яго сястру была заведзеная крымінальная справа. Па крымінальнай справе ён быў затрыманы ў пачатку снежня. Затрымліваць яго прыехалі дадому. Маладому чалавеку прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць […]

11. Аляксандр Цярэшка

Аляксандр Цярэшка – фігурант “Пінскай справы”, узбуджанай па падзеях (акцыях пратэсту) пасля выбараў прэзідэнта ў Пінску. Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Цярэшка прызнаны палітвязнем.

12. Аляксандр Шабалін

Аляксандр Шабалін — сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі. 7 чэрвеня быў затрыманы ля свайго пад’езду і дастаўлены ў РАУС Цэнтральнага раёна. Аляксандр раніцай меўся ехаць на пікет па зборы подпісаў. У 11.30 калі ён выйшаў з пад’езда да яго падышлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі і ўручылі яму позву, дзе ён выклікаўся ў якасці сведкі […]

13. Аляксей Караткоў

Аляксей Караткоў нарадзіўся 3 жніўня 1995 году. CEO-распрацоўшчык стартапа MakeML. Аляксей Караткоў і Аляксандр Карцаў распрацавалі IDE, у якой любы распрацоўшчык — і не толькі распрацоўшчык — можа трэніраваць нейронную сетку “без кода”. Упершыню яго затрымалі ў ліпені ў чарзе ля будынка КДБ, калі Аляксей разам з іншымі грамадзянамі спрабаваў падаць хадайніцтва аб змене меры […]

14. Аляксей Мельнікаў

Аляксей Мельнікаў нарадзіўся 20 мая 1991 году. Быў затрыманы 4 снежня ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках). Праваабарончай супольнасцю Аляксей Мельнікаў прызнаны палітвязнем.  

15. Аляксей Самусенка

Аляксеей Самусенка нарадзіўся 23 студзеня 1988 году. Аляксей Самусенка – эканаміст, працаваў у сетцы фірм, якая займаецца вырабамі з пластыку.  Быў затрыманы 5 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У яго дома быў праведзены вобшук. За два дні да гэтага быў затрыманы брат Аляксея Кім Самусенка, паведамляе spring96.org. Аляксею […]

16. Аляксей Санчук

Аляксей Санчук быў затрыманы 4 лістапада на рэпетыцыйнай кропцы ў Мінску з барабаншчыкамі. Тады затрымалі не менш за 10 музыкаў. Пры затрыманні Аляксея збілі, прымусілі паказаць змесціва тэлефону. Пасля гэтага хлопца асудзілі на 15 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але пасля арышту ён на волю не выйшаў, паведамляе spring96.org. 26 кастрычніка яму прад’явілі […]

17. Анастасія Булыбенка

Нарадзілася 23 верасня 2001 году. Анастасія Булыбенка –  былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі. Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Дома ў яе правялі вобшук, пасля яго адвезлі на допыт […]

18. Анастасія Міронцава

Нарадзілася 15 студзеня 1996 году. Анастасія Міронцава да затрымання была адной з найлепшых студэнтак апошняга курса БДАМ. Але яна не змагла патрапіць на дзяржэкзамены, бо была за кратамі, афіцыйнага ліста ад органаў у акадэмію не прыйшло, і дзяўчыну адлічылі. Яна была затрымана 16 кастрычніка ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел […]

19. Андрэй Войніч

Андрэй Войніч – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, быў затрыманы разам з Ягорам Літвінкам, Анастасіяй Кірык і Паўлам Юхневічам 25 верасня ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (“Удзел у масавых беспарадках”). У кватэру, дзе знаходзіліся актывісты “Еўрапейскай Беларусі” сілавікі патрапілі адначасова праз вакно і дзверы: яны былі ў масках і са зброяй. У затрыманых канфіскавалі ўсю тэхніку, сцягі, асабістыя […]

20. Андрэй Пазняк

Андрэй Пазняк — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. Праграміст, вучыўся ў кадэцкім класе, на выдатна скончыў Ліцэй БДУ. Быў затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК). Пры затрыманні Андрэя моцна збілі. Зараз знаходзіцца ў СІЗА-1, інфармуе spring96.org Праваабарончай супольнасцю Андрэй Пазняк прызнаны палітычным зняволеным.

21. Андрэй Папоў

Андрэй Папоў вучыўся ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва, атрымаў прафесію менеджара-эканаміста. Перад затрыманнем працаваў гібнікам па метале, а паралельна навучаўся кампутарнай графіцы. Быў паранены і затрыманы 9 жніўня. Трое сутак правёў у ІЧУ г. Жодзіна, пасля чаго быў вызвалены. Ізноў Андрэя затрымалі 1 верасня, паведамляе spring96.org. Яму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”. […]

22. Андрэй Расулаў

Андрэй Расулаў быў затрыманы 22 верасня ў Гомелі. У кватэру, дзе Андрэй пражывае са сваёй дзяўчынай, прыйшлі сілавікі. Яны паклалі хлопца на падлогу, скруцілі рукі жгутом і дапытваліся, ці ведае ён Дзмітрыя Падлобнікава. Пасля гэтага Андрэя затрымалі, паведамляе spring96.org. Знаходзіцца ў статусе падазраванага за падзеі 9 жніўня па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, […]

23. Андрэй Чапюк

Андрэй Чапюк – валанцёр “Вясны”, быў затрыманы 2 кастрычніка ў г. Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Уся дзейнасць Андрэя Чапюка насіла выключна мірны, праваабарончы характар і была накіраваная на дапамогу людзям, якія пакутуюць за свае палітычныя погляды і перакананні, за абарону сваіх правоў, паведамляе spring96.org. 9 кастрычніка Андрэю было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага […]

24. Антаніна Канавалава

Антаніна Канавалава – давераная асоба Святланы Ціханоўскай, была затрыманая 6 верасня і асуджаная ў адміністрацыйным парадку на 40 базавых велічынь штрафа за ўдзел у несанкцыянавым мерапрыемстве. Аднак пасля суду жанчыну не адпусцілі, а перазатрымалі ў межах крымінальнай справы, паведамляе spring96.org. Антаніна Канавалава знаходзіцца ў статусе падазраванай па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”. Праваабарончай […]

25. Антон Бяленскі

Антон Бяленскі — Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, прадпрымальнік. Скончыў Ліцэй БДУ.   Антон Бяленскі быў затрыманы 10 жніўня ў гасцініцы “Беларусь” на 17-м паверсе. Сілавікі ўварваліся ў нумар каля 19.00, калі той быў з дзяўчынай. Маладыя людзі знаходзіліся ў вокна, Антон гаварыў па тэлефоне з сябрам. Дзяўчына Антона Марыя распавяла tut.by, як адбывалася затрыманне:У нумар уварвалася […]

26. Артур Хілімончык

Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Артур Хілімончык прызнаны палітвязнем.

27. Арцём Вінакураў

Арцём Вінакураў – 21-гадовы студэнт трэцьяга курсу БДУІР. Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Пасля таго, як дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі “у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы”. […]

28. Арцём Касакоўскі

Арцём Касакоўскі – быў затрыманы 27 верасня ў межах справы аб масавых беспарадках, паведамляе spring96.org. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Праваабарончай супольнасцю Арцём Касакоўскі прызнаны палітвязнем.

29. Арцём Міцук

Арцём Міцук нарадзіўся 21 лютага 2001 году. Быў затрыманы 9 кастрычніка 2020 г. Арцём Міцук -фігурант крымінальный справы аб удзеле ў масавых беспардках у Мінску. Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках). Праваабарончай супольнасцю Арцём Міцук прызнаны палітвязнем.

30. Арцём Мядзведскі

Арцём Мядзведскі нарадзіўся 5 жніўня 1997 году. фігурант крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу) у Мінску ў жніўні, паведамляе spring96.org. Затрыманы 19 кастрычніка на працы. Падстава – Арцёма пазналі па відэа з пратэстаў каля ГЦ “Рыга”. Праваабарончай супольнасцю Арцём Мядзведскі прызнаны палітвязнем.

31. Арцём Саўчук 

Арцём Саўчук нарадзіўся 23 ліпеня 1990 году. Праграміст. Захапляецца аўтамабілямі і сноўбордам. Апошнія 9 гадоў Арцём жыў у Польшчы, у Кракаве.  Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Праваабарончай супольнасцю Арцём Саўчук прызнаны палітвязнем.

32. Арцём Хвашчэўскі 

Арцём Хвашчэўскі нарадзіўся 29 снежня 1989 году. Футбольны трэнер. Апошнія 9 гадоў жыве ў Польшчы. Шмат гадоў гулляў у аматарскім футбольным клубе “Мінск Космас”, затым, пасля пераезду, у Лізе Б-класа ў Польшчы. Ён вучыўся ў Польшчы ў AWF Вроцлаў, адначасова працуючы трэнерам у моладзевым футбольным клубе, а таксама займаўся запісамі і аналізам для польскай нацыянальнай […]

33. Валерый Каленчыц

Валерый Каленчыц нарадзіўся ў Мінску 25 чэрвеня 1995 году. Валерый Каленчыц працуе сантэхнікам, па адукацыі зваршчык. Быў затрыманы ранкам 16 кастрычніка ў сябе дома. Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Валерый Каленчыц прызнаны палітвязнем.

34. Віктар Панцялееў

Віктар Панцялееў нарадзіўся 31 ліпеня 1993 году. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Віктар Панцялееў прызнаны палітвязнем.

35. Віктар Сядоў

Віктар Сядоў нарадзіўся 2 сакавіка 1975 году. Быў затрыманы 16 кастрычніка. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках), паведамляе spring96.org. Яго затрымалі за відэа, на якім нібыта бачна, што ён кідае камяні на акцыі пратэста ў Мінску. Праваабарончай супольнасцю Віктар Сядоў прызнаны палітвязнем.

36. Віктар Шаўра

Віктар Шаўра нарадзіўся 4 чэрвеня 1997 году. Быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. 13 жніўня яго маці патэлефанаваў следчы з Віцебска і паведаміў, што яе сыну прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Віктар Шаўра прызнаны палітвязнем. Віктара Шаўра адпусцілі на волю пад […]

37. Вікторыя Гранкоўская

Вікторыя Гранкоўская – былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі. Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе spring96.org. Вікторыі было прад’яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым […]

38. Вікторыя Міронцава

Вікторыя Міронцава нарадзілася 21 лістапада 1994 ujle/ Затрымана 15 кастрычніка 2020 году. Прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Праваабарончай супольнасцю Вікторыя Міронцава прызнана палітвязнем.  

39. Віталь Пракапчук

Віталь Пракапчук нарадзіўся 1 жніўня 1995 году. Быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з сынам Ягорам. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Віталь Пракапчук прызнаны палітвязнем.

40. Віталь Шкляраў

Віталь Шкляраў — палітычны тэхнолаг. Ураджэнец Гомеля, жыве ў ЗША. Прыехаў у Гомель да бацькоў і быў затрыманы 29 ліпеня, а пасля змешчаны ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, паведамляе spring96.org. Віталю было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія […]

41. Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская – былая журналістка “Народнай волі”. Была затрымана 14 кастрычніка ў Мінску. Яе абвінавачваюць у перакрыцці руху транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ўвечары 13 кастрычніка. Акцыю праводзілі каля 7 чалавек, сярод якіх нібыта была і Вольга Класкоўская. У іх узнікла сутычка з адным з кіроўцаў. Ёй ставяць у віну здзяйсненне злачынства, прадугледжанага […]

42. Вольга Паўлава

Вольга Паўлава нарадзілася 26 мая 1988 году. Актывістка “Краіны для жыцця”. Вольга Паўлава скончыла медыцынскі універсітэт і займалася прасоўваннем прафесійнай касметыкі на адным з буйных касметалагічных прадпрыемстваў. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года стала актывісткай праекта “Краіна для жыцця”, заснаванага Сяргеем Ціханоўскім, была сяброўкай ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, збірала подпісы за яе вылучэнне. Пасля выбараў удзельнічала […]

43. Вольга Філатчанкава

Вольга Філатчанкава нарадзілася 6 красавіка 1979 году. Вольга Філатчанкава – выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, асістэнтка кафедры ПЗІТ. Удзельніца відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту, брала ўдзел у забастоўцы. Была затрымана 12 лістапада, у гэты ж дзень у яе дома быў праведзены вобшук, паведамляе spring96.org. Вользе прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 ч. 1 КК РБ […]

44. Вячаслаў Рагашчук

Вячаслаў Рагашчук нарадзіўся 22 снежня 1985 году. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Вячаслаў Рагашчук прызнаны палітвязнем.

45. Вячаслаў Шэлямет

Вячаслаў Шэлямет – быў затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Праваабарончай супольнасцю Вячаслаў Шэлямет прызнаны палітвязнем.

46. Ганна Сунгурава

Ганна Сунгурава – менэджэрка ў мэблевай кампаніі, маці траіх дзяцей. Утрымліваецца пад вартай з 25 верасня па абвінавачванню ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК). Як распавяла «Вясне» мама Ганны, з 9 жніўня Ганна ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і па магчымасці дапамагала іншым людзям: развозіла людзей па дамах пасля мітынгаў, а таксама […]

47. Глеб Фіцнер

Глеб Фіцнер нарадзіўся 18 сакавіка 1999 году. Глеб Фіцнер – студэнт чацвёртага курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту. Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе spring96.org. Глебу прад’яўлена абвінавачванне па дадзеным артыкуле. Праваабарончай супольнасцю Глеб Фіцнер прызнаны […]

48. Давід Збаранскі

17-гадовы Давід Збаранскі быў затрыманы 30 лістапада адразу пасля таго, як вярнуўся з Польшчы. Супраць яго была распачата крымінальная справа за ўдзел у масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня, паведамляе spring96.org. Прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках). Праваабарончай супольнасцю Давід Збаранскі прызнаны палітвязнем.

49. Данііл Богнат

Данііл Богнат нарадзіўся 21 верасня 2001 году. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Данііл Богнат прызнаны палітвязнем.

50. Дар’я Чульцова

Дар’я Чульцова нарадзілася 20 лютага 1997 году. Дар’я Чульцова – журналістка тэлеканала “Белсат”. Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада, інфармуе spring96.org. Пасля адміністрацыйнага арышту яна не выйшла […]

51. Дзмітрый Дубкоў

Дзмітрый Дубкоў – 28-гадовы дальнабойшчык. Быў затрыманы 13 жніўня ў сябе дома. У ноч з 10 на 11 жніўня Дзмитрый прысутнічаў на акцыі пратэсту каля станцыі метро “Пушкінская” ў Мінску. Яго папрасілі перагарадзіць дарогу машынай камунальнай службы, што ён і зрабіў. Першапачаткова яму ставілі ў віну тры артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (Масавыя […]

52. Дзмітрый Жэбуртовіч

Дзмітрый Жэбуртовіч нарадзіўся 1 ліпеня 1990 году. Быў затрыманы 7 кастрычніка каля дома. Яго павезлі ў РУУС, там збілі і адправілі ў ізалятар на вул. Акрэсціна. У той жа дзень да яго ў хату прыйшлі з ператрусам, забралі кампутар, тэлефон і іншыя рэчы. Дзмітрыю было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ – […]

53. Дзмітрый Івашкоў

Дзмітрый Івашкоў – сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, быў затрыманы 27 верасня ў Гомелі на мірнай акцыі пратэсту. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Івашкоў прызнаны палітвязнем.

54. Дзмітрый Канапелька

Дзмітрый Канапелька нарадзіўся 13 снежня 1983 году. Дзмітрый Канапелька – дырэктар ААТ “Тэхнакратыя”. Быў затрыманы 11 верасня, абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Ставяць у віну падзеі 9-12 жніўня ў Мінску. Ён у гэты час жыў у гатэлі “Вікторыя”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Канапелька прызнаны палітвязнем.

55. Дзмітрый Карабейнік

Дзмітрый Карабейнік нарадзіўся 22 лістапада 1986 году. Жыхар Маладзечна, быў затрыманы 22 лістапада ў межах крымінальнай справы за перакрыццё вул. Вялікі Гасцінец. Дзмітрыю выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле за арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне работы транспарту (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Карабейнік прызнаны палітвязнем.

56. Дзмітрый Кубараў

Дзмітрый Кубараў -дызайнер. Нарадзіўся 15 кастрычніка 1995 году. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Кубараў прызнаны палітвязнем.

57. Дзмітрый Ластоўскі

Дзмітрый Ластоўскі – быў затрыманы 29 верасня па справе аб масавых беспарадках. Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Ластоўскі прызнаны палітвязнем.

58. Дзяніс Болтуць

Дзяніс Болтуць – быў затрыманы ў якасці падазраванага 25 верасня ў межах справы аб масавых беспарадках. Пазней яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзяніс Болтуць прызнаны палітвязнем.

59. Дзяніс Гуцін 

Дзяніс Гуцін – адміністратар канала «Масюкоўшчына», затрыманы 22 верасня ў Мінску. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа прыйшлі да яго дадому з аглядам і затрымалі, паведамляе spring96.org. Пасля 15-сутачнага арышту па арт.23.34 КаАП ён на волю не выйшаў. Яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). […]

60. Дзяніс Дземух

Дзяніс Дземух – затрыманы 4 кастрычніка. Яго абвінавачваюць па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 10 жніўня каля ГЦ «Рыга» у Мінску. Праваабарончай супольнасцю Дзяніс Дземух прызнаны палітвязнем.

61. Дзяніс Жук

Дзяніс Жук – жыхар Брэста, затрыманы 26 лістапада у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у горадзе ў жніўні. У той жа дзень па месцы жыхарства і месцы прапіскі Дзяніса прайшоў ператрус. Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ – удзел у масавых беспарадках, паведамляе spring96.org. Змешчаны пад варту ў СІЗА у Брэсце. […]

62. Дзяніс Кірэшчанка

Дзяніс Кірэшчанка – быў затрыманы 8 жніўня ў межах справы аб масавых беспарадках. Спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары ў Карэлічах, пасля быў пераведзены ў Гродна. Дзянісу Кірэшчанку было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring.96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзяніс Кірэшчанка прызнаны палітвязнем.

63. Дзяніс Марусевіч

Дзяніс Марусевіч – знаходзіцца пад вартай з 11 верасня ў межах крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”. Утрымліваецца ў СІЗА г. Брэста, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Дзяніс Марусевіч прызнаны палітвязнем.

64. Дзяніс Чыкалёў

Дзяніс Чыкалёў – нарадзіўся 17 ліпеня 1986 году ў Расіі. У 1987 годзе сям’я пераехала ў Гомель. Там скончыў сярэднюю школу №45. Вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным вышэйшым каледжы народных мастацкіх промыслаў №126. Пяць разоў наведваў Курапаты, каб узяць удзел у вахце памяці — усяго аддзяжурыў ва ўрочышчы адзін месяц і пяць дзён. Актывіст “Маладога Фронту”. […]

65. Дэвід Масціцкі

Дэвід Масціцкі – быў затрыманы 2 верасня па падазрэнні аб удзеле у масавых беспарадках. 5 верасня пераведзены ў СІЗА у Баранавічах. Дэвіду Масціцкаму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring96.org. Праваабарочнай супольнасцю Дэвід Масціцкі прызнаны палітвязнем.

66. Іван Андрушойць

Іван Андрушойць па спецыяльнасці – электрык. Быў затрыманы 5 лістапада, дома ў яго правялі вобшук, вынялі тэхніку і дакументы. Яму прад’яўлена абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 349 КК (доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове). Другі артыкул нібыта за ўзлом кампутарнай […]

67. Іван Багдзевіч

Іван Багдзевіч. Нарадзіўся 12 траўня 1994 года. Затрыманы 19 кастрычніка ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна, паведамляе spring96.org. Затрымліваць Івана прыехаў бус узброеных АМАПаўцаў. Яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску). Прваабарончай супольнасцю Іван Багдзевіч прызнаны палітвязнем.  

68. Іван Красоўскі

Іван Красоўскі – актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ўвечары 24 верасня. У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”. Знаходзіцца ў статусе падазраванага і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Мінска. паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Іван Красоўскі прызнаны палітвязнем.

69. Ігар Повараў

Ігар Повараў нарадзіўся 23 траўня 1990 году. Работнік ААТ “БМЗ-кіруючая кампанія холдынгу “БМК” у Жлобіне. Затрыманы 23 лістапада і змешчаны пад варту за арганізацыю забастоўкі на прадпрыемстве 17 жніўня. Ігару і яшче некалькім работнікам прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (групавые дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак), павдамляе spring96.org. Ігар утрымліваецца пад вартай у СІЗА-3 у […]

70. Ігар Пражэннікаў

Ігар Пражэннікаў – затрыманы 4 кастрычніка на «Маршы вызвалення палітвязняў» у межах адміністрацыйнай справы. Игару 21 год, кандыдат у майстры спорту па шахматах. Сем гадоў займаўся хакеем, мае шмат грамат. Са слощ яго маці Іны Пражэннікавай, сын актыўна займаўся спортам, не стаяў на ўліку ў міліцыі. Па адукацыі ён — тэхнік-праграміст. Два гады таму Ігар Пражэннікаў пераехаў […]

71. Ігар Рудчык

Ігар Рудчык быў затрыманы другога снежня ў 8 ранку ў кватэры, дзе жыве. Ён праходзіць па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, узбуджанай па падзеях жніўня, паведамляе spring96.org. Прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках). Праваабарочнай супольнасцю Ігар Рудчык прызнаны палітвязнем.

72. Ігар Салавей

Ігар Салавей – вучыўся па праграме Каліноўскага ў Польшчы на спецыяльнасці палітолаг-журналіст, у 2006 годзе збіраў подпісы за Аляксандра Мілінкевіча і атрымаў 10 сутак за Плошчу. Быў затрыманы па справе аб масавых беспарадках у Пінску. Пазней Ігару Салаўю было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Ігар Салавей прызнаны палітвязнем.

73. Ігар Сідорчык

Ігнат Сідорчык нарадзіўся 25 жніўня 1989 году. Малады рэжысёр. У 2011 годзе скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў, кафедра рэжысуры. Знаходзіўся ў ІЧУ г. Жодзіна, паздней быў пераведзены ў СІЗА-1, паведамляе spring96.0rg. Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў».

74. Ігар Ярмолаў

Ігар Ярмолаў — кіраўнік школы танцаў і валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. Паводле інфармацыі  ад бацькоў, ён быў збіты, да 18 жніўня знаходзіўся ў вайсковым шпіталі, яму была праведзеная аперацыя, павдамляе spring96.org. 18 жніўня яго перавялі ў СІЗА КДБ. Ён затрыманы таксама па артыкуле 293 КК РБ (масавыя беспарадкі).

75. Ілля Мігно

Іллю Мігно – студэнт 2-га курса Брэсцкага палітэхнічнага ўніверсітэта. Быў затрыманы 19 жніўня па месцы жыхарства па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пазней яму было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Ілля Мігно прызнаны палітвязнем.

76. Ілля Паланянкін

Ілля Паланянкін – быў затрыманы ў Гродне за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 6 верасня. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Дзе ўтрымліваецца – дакладна невядома, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Ілля Паланянкін прызнаны палітвязнем.

77. Ілля Трахтэнберг

Ілля Трахтэнберг – адлічаны студэнт другога курса матэматычнага факультэту БДУ, гулец “Што? Дзе? Калі?”. Ілля браў удзел у забастоўцы і іншых студэнцкіх актыўнасцях. 12 лістапада да яго дамоў прыйшлі з вобшукам, пасля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), […]

78. Ірына Шчасная

Ірына Шчасная – актывістка, рэдактар папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх “Мая краіна Беларусь”. Была затрымана 18 лістапада была супрацоўнікамі СК, якія былі пераапранутыя ў форму ЖЭС, інфармуе spring96.org. Калі маці Ірыны заходзіла ў пад’езд дома, “супрацоўнікі ЖЭС” спыталі ў яе, ці ёсць у кватэры гарачая вада. Пазней яны зайшлі з ёй у пад’езд і жорстка адштурхнулі […]

79. Кася Будзько

Кася Будзько – прыхільніца “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Кася была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У доме, дзе жыве Кася, праведзены ператрус, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Кася Будзько прызнана палітвязнем.

80. Кацярына Андрэева (Бахвалава)

Кацярыне Андрэева – журналістка тэлеканала “Белсат”. Ёй 27 гадоў. Дзяцінства дзяўчынкі прайшло ў мінскім раёне паблізу Залатой Горкі, Казлова і Берасцянскай. Бацькі ў Кацярыны філолагі, паведамляе nn.by. Вучылася спачатку ў школе №19, а потым перайшла ў беларускамоўную гімназію №23 на праспекце Незалежнасці. Яшчэ ў школе ў Кацярыны выявіліся схільнасці да вывучэння замежных моў. Яна займалася […]

81. Кім Самусенка

Кім Самусенка – актывіст, сябра рады грамадскага руху “Дзея”. Кіма затрымалі 3 лістапада пасля вобшукаў у яго дома і доме ягонай маці. Следчы камітэт заявіў, што ён і яго знаёмы датычныя да ўзлома камп’ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама. Акрамя гэтага, Следчы камітэт заявіў, што Кім Самусенка «з’яўляўся актыўным ўдзельнікам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы з 9 жніўня гэтага […]

82. Кірыл Паўлавец

Кірыл Паўлавец – быў затрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў». Па арт. 23.34 КаАП яго асудзілі на 14 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў. Яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Кірылу Паўлаўца 30 гадоў, […]

83. Ксенія Сырамалот

Ксенія Сырамалот – студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратарка “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, валанцёрка Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Ксенія была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па месцы жыхарства актывісткі быў праведзены вобшук. 20 лістапада ёй было прад’яўлена […]

84. Лілія Уласава

Лілія Уласава — сябра прэзідыўму Каардынацыйнай Рады, вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка, партнёрка і дырэктарка юрыдычнай кампаніі “Уласава, Міхэль і партнёры”. Была затрыманая 31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Супраць Ліліі Уласавай была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаабкладання). Трэба адзначыць, што ад моманту стварэння […]

85. Лявон Халатран

Лявон Халатран нарадзіўся 27 сакавіка 1986 году. Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, кіраўнік Ruin Bar Ok16. 11 жніўня Лявон выйшаў са сваёй кватэры на вуліцы Гая і дагэтуль туды не вярнуўся. Яму выставілі абвінавачванне пач.2 арт. 293 КК РБ (удзел ў масавых беспарадках), паведамляе spring96.org. Некалькі дзён блізкім Лявона нічога не было вядома пра яго месцазнаходжанне. […]

86. Максім Бабіч

Максім Бабіч – непаўнагадовы хлопец. Студэнт другога курсу Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа. Абвінавачваўся па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за падзеі 13 кастрычніка ў Мінску, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Максім Бабіч прызнаны палітвязнем. 22 снежня Максіму Бабічу агучылі прысуд: тры гады абмежавання […]

87. Максім Зіневіч

Максім Зіневіч – падчас акцыі пратэсту 10 жніўня ў Брэсце быў паранены гумовай куляй у нагу. Затрыманы 25 жніўня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Максіму Зіневічу было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Максім Зіневіч прызнаны палітвязнем.

88. Марк Антонаў

Марк Антонаў нарадзіўся 9 лютага 1995 году. Быў затрыманы 27 лістапада ў Брэсце па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня. Узяты пад варту, яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках), паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасць Марк Антонаў прызнаны палітвязнем.  

89. Марк Салоннікаў

Марк Салоннікаў – быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Праваабарончай супольнасцю Марк Салоннікаў прызнаны палітвязнем.

90. Марфа Рабкова

Марфа Рабкова – каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясны”, праваабаронца. Была затрыманая разам з мужам Вадзімам Жаромскім вечарам 17 верасня і дастаўленая ў ГУБАЗіК. У яе кватэры быў праведзены ператрус, вынятая тэхніка, асабістыя грошы і рэчы, інфармуе spring96.org. Марфе Рабковай паведамілі, што яна затрыманая ў межах крымінальнай справы па ч.3 арт. 293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў […]

91. Марына Глазава

Марына Глазава – 25-гадовая настаўніца польскай і англійскай моваў з Брэста. Яна была затрыманая 23 верасня ў сябе дома. Падставай для затрымання стала падазрэнне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (“Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Ёй прад’яўляюць тое, што яна 13 верасня ў Брэсце “арганізавала масавыя беспарадкі ў выглядзе карагодаў”. […]

92. Марыя Каленік

Марыя Каленік нарадзілася 1 чэрвеня 1998 году. Марыя Каленік – студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, у якой жыве дзяўчына, прайшоў ператрус, паведамляе spring96.org. Марыі прад’яўлена абвінавачванне. Праваабарончай супольнасцю […]

93. Марыя Несцерава

Марыя Несцерава – абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску). Праваабарончай супольнасцю Марыя Несцерава прызнана палітвязнем.

94. Марыя Несцерава

Марыя Несцерава нарадзілася 12 верасня 1966 году. Марыя Несцерава скончыла факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Потым амаль усё жыццё працавала дзяржаўнай служачай. Вядома, што Марыя каля васьмі гадоў прапрацавала ў Мінскай рэгіянальнай і цэнтральнай мытні старэйшай інспектаркай. Яна звольнілася з мытні каля дзесяці гадоў таму. Жанчына была затрымана пасля 8 вечара 23 кастрычніка […]

95. Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок нарадзіўся 23 жніўня 1988 году ў г. Брагіне на Гомельшчыне. Пасьля школы скончыў юрыдычны каледж БДУ. Працаваў у калектарскай фірме. На момант арышту быў студэнтам 2-га курсу завочнага аддзяленьня праграмы “Паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні” Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсытэту. Пасьля затрыманьня ў верасьні 2010 году Мікалая трымалі ў ізалятары па 3 дні, а пасьля “перазатрымлівалі” […]

96. Мікалай Сасеў

Мікалай Сасеў – выкладчык танцаў. Быў затрыманы ў ноч з 12 на 13 жніўня разам у Уладзіславам Карэцкім у межах справы аб масавых беспарадках. Пазней Мікалаю Сасеву было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Мікалай Сасеў прызнаны палітвязнем.

97. Мікалай Шаметаў

Мікалай Шаметаў нарадзіўся6 чэрвеня 1990 году. Быў затрыманы 21 снежня на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Быў праведзены ператрус у яго кватэры, у аўтамабілі, на офісе, дзе ён працаваў. Падчас ператрусаў канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і працоўны жорсткі дыск. Пры гэтым пастанову на ператрус, пастанову на арышт, іншыя копіі дакументаў па ператрусу і канфіскацыі […]

98. Мікіта Ганчароў

Мікіта Ганчароў – быў затрыманы на працоўным месцы ў Брэсце супрацоўнікамі АМАП 11 жніўня. Пасля чаго Мікіту даставілі ў гараж на тэрыторыі Ленінскага РАУС, дзе яго пачалі збіваць. 14 жніўня ён быў адпушчаны, але 22 жніўня Мікіту зноў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках, паведамляе spring96.org. Мікіце Ганчарову прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 […]

99. Міхаіл Калішук

Міхаіл Калішук – быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 10 жніўня ў Брэсце. 11 жніўня Міхаіла адпусцілі. 31 жніўня яго паўторна затрымалі па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Брэста, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Міхаіл Калішук прызнаны палітвязнем.

100. Павел Дрозд

Павел Дрозд нарадзіўся 24 студзеня 1986 году. Быў затрыманы 3 лістапада па падазрэнні аб узломе кампутарнай сеткі Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і па падазрэнні ў здзяйсненні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляе spring.96.org. Пазней яму былі прад’яўлены абвінавачванні па гэтых артыкулах. Праваабарончай супольнасцю Павел Дрозд прызнаны палітвязнем.

101. Павел Нядбайла

Павел Нядбайла – жыхар Светлагорска, быў затрыманы 29 верасня ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Яму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, а тэрмін утрымання пад вартай працягнуты на два месяцы, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Павел Нядбайла прызнаны палітвязнем.

102. Павел Юхневіч

Павел Юхневіч – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, быў затрыманы разам з Ягорам Літвінкам, Анастасіяй Кірык і Андрэем Войнічам 25 верасня ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (“Удзел у масавых беспарадках”). У кватэру, дзе знаходзіліся актывісты “Еўрапейскай Беларусі” сілавікі патрапілі адначасова праз вакно і дзверы: яны былі ў масках і са зброяй. […]

103. Раман Багнавец

Раман Багнавец нарадзіўся 1 жніўня 1984 году. Быў затрыманы ў Пінску ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Раман Багнавец прызнаны палітвязнем.

104. Раман Гваздзёлка

Раман Гваздзёлка быў затрыманы 20 кастрычніка па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня ў Брэсце. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 25-гадовага жыхара Брэста забралі ў 7 раніцы прама з хаты, паведамляе spring96.org. Знаходзіцца ў СІЗА-7 г. Брэста. Праваабарончай супольнасцю Раман Гваздзёлка прызнаны палітвязнем.

105. Раман Канановіч

Раман Канановіч – затрыманы 16 кастрычніка. 24-гадовага хлопца абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) за падзеі 9-15 жніўня ў Мінску, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Раман Канановіч прызнаны палітвязнем.

106. Расціслаў Стэфановіч

Расціслаў Стэфановіч – сябра пашыранага Каардынацыйнага савету, быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 29 верасня, паведамляе spring96.org. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца пад вартай у Мінска. Праваабарончай супольнасцю Расціслаў Стэфановіч прызнаны палітвязнем.

107. Руслан Парфёнаў

Руслан Парфёнаў нарадзіўся 19 лютага 1980 году. Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай з Мазыра. 19 жніўня, праз суткі пасля таго, як Руслан выйшаў з 10-суткавага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, ён быў затрыманы зноў у межах крымінальнай справы аб “Масавых беспарадках”, інфармуе spring96.org. Варта адзначыць, што падчас першага яго арышту Па БТ і […]

108. Рыгор Гунько

Рыгор Гунько – фігурант “пінскай справы”, узбуджанай пасля падзей 10 жніўня ў горадзе – акцыі пратэсту і супрацьстаяння пінчукоў і сілавікоў, паведамляе spring96.org. Гунько быў затрыманы ноччу 10 жніўня і змешчаны пад варту. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках). Праваабарончай супольнасць Рыгор Гунько прызнаны палітвязнем.

109. Рыгор Саладоўнікаў

Рыгор Саладоўнікаў нарадзіўся 14 красавіка 1992 году. Жыхар Маладзечна, быў затрыманы 22 лістапада ў межах крымінальнай справы за перакрыццё вул. Вялікі Гасцінец. Дзмітрыю выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле за арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне работы транспарту (арт. 342 КК РБ), інфармуе spring96.org. Спачатку ўтрымліваўся ў ІЧУ Маладзечна, затым пераведзены ў […]

110. Сафія Малашэвіч

Сафія Малашэвіч нарадзілася 18 лютага 2002 году. Была затрымана 30 лістапада 2020 г. Ёй прад’яўлены абвінавачванні: арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – Хуліганства, здзейсненае групай асобаў, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Сафія Малашэвіч прызнана палітвязнем.

111. Святаслаў Герасімук

Святаслаў Герасімук нарадзіўся 21 лютага 1996 году. Фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце, узбуджанай пасля акцый пратэста ў горадзе пасля прэзідэнцкіх выбараў, інфармуе spring96.org. Святаслава затрымалі 22 снежня, 24 снежня-га перавялі ў СІЗА-7. Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках 10 жніўня). Праваабарончай супольнасцю Святаслаў Герасімук […]

112. Станіслаў Міхайлаў

Станіслаў Міхайлаў нарадзіўся 2 снежня 1977 году. Быў затрыманы ў Пінску па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пазней Станіславу Міхайлаву было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Станіслаў Міхайлаў прызнаны палітвязнем.  

113. Сцяпан Латыпаў

Сцяпан Латыпаў – арбарыст і дырэктар кампаніі “Беларбо”, жыхар дома каля так званай “Плошчы Перамен”. Быў затрыманы 15 верасня ў двары жылога масіва па вул. Чарвякова ў Мінску супрацоўнікамі АМАПу. У яго кватэры адбыўся ператрус, інфармуе spring96.org. Пазней з’явілася інфармацыя аб тым, што Сцяпан Латыпаў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 293 КК […]

114. Сяргей Брыль

Сяргей Брыль – барысаўчанін, працуе слесарам на “Белпрамімпэкс”. Быў затрыманы 23 верасня на працы ў Мінску ў межах справы аб масавых беспарадках, а па месцы жыхарства быў праведзены вобшук і канфіскаваная ўся тэхніка, паведамляе spring96.org. 2 кастрычніка яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, а тэрмін утрымання […]

115. Сяргей Коршун

Сяргей Коршун — блогер тэлеграм-канала “Армія з народом”. Быў затрыманы 21 ліпеня і змешчаны пад варту з межах справы па арт. 342 КК РБ па падзеях 29 траўня ў Гродне, паведамляе spring.96.org. 5 жніўня яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба […]

116. Сяргей Крыўчэня

Сяргей Крыўчэня – фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК РБ). Справа заведзена па падзеях у Брэсце 10 жніўня. Быў затрыманы 18 жніўня. Утрымліваецца і СІЗА-7 у Брэсце, паведамляе spring96.org. Мае двух непоўнагадовых дзяцей. Праваабарончай супольнасцю Сяргей Крыўчэня прызнаны палітвязнем.

117. Сяргей Ляжэнка

Сяргей Ляжэнка – фігурант “Пінскай справы”. Першы раз быў затрыманы на працы 28 жніўня, а пасля трох сутак – вызвалены ў статусе падазраванага па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, паведамляе spring96.org. 30 жніўня мерай стрымання для Сяргея Ляжэнка быў абраны хатні арышт, а 23 верасня мужчыну зноў затрымалі і […]

118. Сяргей Ярашэвіч

Сяргей Ярашэвіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1982 году. Сяргей Ярашэвіч – адзін за адміністратараў тэлеграм-канала “Армія з народмам”, муж палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Затрыманы 2 кастрычніка ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Яму прад’яўлена абвінавачванне, інфармуе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Сяргей Ярашэвіч прызнаны палітвязнем.

119. Тамаз Піпія

Тамаз Піпія – футбольны заўзятар клуба “МТЗ-РІПА”, быў затрыманы 26 верасня ў Гродне па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе spring96.org. Знаходзіцца ў статусе падазраванага па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Мінска. Праваабарончай супольнасцю Тамаз Піпія прызнаны палітвязнем.  

120. Таццяна Канеўская

Таццяна Канеўская нарадзілася 12 ліпеня 1966 году. Давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Вядомая ў гомельскім рэгіёне актывістка. Сама яна прыйшла ў актывізм праз змаганне за свабоду свайго сына, якога асудзілі па наркатычным артыкуле. Яна некалькі гадоў змагалася за змены ў антынаркатычные заканадаўства ў якасці прадстаўніцы ініцыятывы “Матчын рух 328”. Таццяна з’яўлялася […]

121. Таццяна Якельчык

Таццяна Якельчык – студэнтка механіка-матэматычнага факультэта БДУ. Была затрымана супрацоўнікамі КДБ 26 лістапада. Перад гэтым у яе дома прайшоў ператрус, падчас якога былі канфіскаваны тэлефон, ноўтбук, інфармуе spring96.org. З СІЗА КДБ, дзе Таццяна ўтрымлівалась першыя некалькі дзён пасля затрымання, яе перавялі ў СІЗА на вул. Валадарскага. Яна праходзіць па справе аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі […]

122. Уладзімір Гарох

Уладзімір Гарох – быў затрыманы па так званай “Карэліцкай справе”. Уладзіміру Гароху было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org. Утрымліваецца ў турме г. Гродна. Праваабарончай супольнасцю Уладзімір Гарох прызнаны палітвязнем.

123. Уладзіслаў Гуліс

Уладзіслаў Гуліс — 25-гадовы аўтамойшчык з Мінска. Быў затрыманы за нанясенне 9 верасня на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу “Не забудем”. Уладзіславу было прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабамці пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры). 8 […]

124. Уладзіслаў Зяневіч

Уладзіслаў Зяневіч нарадзіўся 10 ліпеня 1999 г. Уладзіслаў Зяневіч – антыфашыст з Мінска. Быў затрыманы 30 лістапада ў рамка крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342.1 КК РБ (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Заключаны пад варту на 2 месяцы, паведамляе spring96.org. Раней Уладзіслава таксама затрымлівалі на нядзельным маршы 1 лістапада, моцна збілі, […]

125. Уладзіслаў Карэцкі

Уладзіслаў Карэцкі — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. Улад працаваў для фільму «Ўрокі фарсі» рэжысэра Вадзіма Перэльмана. Гэтую карціну вылучылі на прэмію «Оскар» 2021 году ад Беларусі. У тытрах ёсьць імя палітвязня, інфармуе spring96.org. Затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК). Знаходзіцца ў СІЗА КДБ у якасці падазраванага. Праваабарончай супольнасцю Уладзіслаў Карэцкі прызнаны […]

126. Уладзіслаў Марціновіч

Уладзіслаў Марціновіч нарадзіўся 23 траўня 2000 году. Уладзіслаў Марціновіч – студэнт 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. Быў затрыманы 19 лістапада. Уладзіславу прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 КК РБ (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак), інфармуе spring96.0rg. Праваабарончай супольнасцю Уладзіслаў Марціновіч прызнаны палітвязнем.  

127. Цімур Піпія

Цімур Піпія – футбольныя заўзятары клуба “МТЗ-РІПА”, быў затрыманы 25 верасня ў Мінску па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе spring96.org. Цімур быў падазраваны па ч. 1 арт. 293 КК, але абвінавачванне прад’явілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончай супольнасцю […]

128. Цімур Рызапур

Цімур Рызапур – быў затрыманы 30 верасня, абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках ўвечары 10 жніўня ў Брэсце па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 37-гадовы таксіст увечары 10 жніўня вяртаўся з працы дадому, але яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў. Следчы тлумачыць выбар меры стрымання ўтрымання пад вартай тым, што ў Цімура Рызапура няма […]

129. Ціхан Клюкач

Ціхан Клюкач нарадзіўся 25 ліпеня 2002 году. Быў затрыманы 26 верасня і затым яго некалькі разоў асудзілі агулам на 45 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваных масавым мерапрыемствах. Пасля адбыцця арышту яго этапавалі ў Мінск, а адтуль 3 снежня ў СІЗА Жодзіна, інфармуе spring96.org. Ціхана абвінавачваюць па арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) […]

130. Юрый Бялько

Юрый Бялько – быў затрыманы па справе аб ўдзеле ў масавых беспарадках. Пасля яму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org. Спачатку Юрыя Бялько змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, затым перавялі ў СІЗА-1, а потым – у СІЗА г. Жодзіна. Праваабарончай супольнасцю Юрый Бялько прызнаны палітвязнем.

131. Юрый Васкрасенскі

Юрый Васкрасенскі — бізнэсовец і каардынатар штаба Віктара Бабарыкі, быў затрыманы 12 жніўня. На наступны дзень у сюжэце “Беларусь 1” яго назвалі арганізатарам пратэстаў у сталічным мікрараёне Уручча. Падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў па артыкулах 293 (Масавыя беспарадкі) і 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый) Крымінальнага кодэкса, паведамляе spring96.org. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Быў вызвалены з-пад варты 11 […]

132. Юрый Кузьміч

Юрый Кузьміч – абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Брэсце па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Юрый Кузьміч прызнаны палітвязнем.

133. Юрый Савіцкі

Юры Савіцкі быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, збіраў подпісы за яго вылучэнне, а ў ноч з 9 на 10 жніўня выйшоў з сябрамі на мітынг у Мінску супраць фальсіфікацыі выбараў. Дырэктара мінскай станцыі шынамантажу, Юрыя Савіцкага затрымалі 10 жніўня на працы. Але па словах ягонай жонкі Кацярыны Савіцкай, гэта было выкраданеннем чалавека. Шасцёра чалавек у […]

134. Юрый Уласаў

Юры Уласаў нарадзіўся 31 жніўня 1967 году. Давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай па Гомельскай вобласці. Быў затрыманы 6 жніўня ў Гомелі. Да яго прыйшлі дадому з вобшукам у межах крымінальнай справы: нібыта Уласаў 15 лістапада 2019 года абражаў супрацоўнікаў міліцыі. Пазней Юрыю Уласаву было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу […]

135. Ягор Канецкі

Ягор Канецкі – студэнт біялагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, сябра “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, актывіст “Вольнага прафсаюза”. Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 20 лістапада яму прад’явілі абвінавачванне і абралі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на […]

136. Ягор Пракапчук

Быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з бацькам Віталём. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Праваабарончай супольнасцю Ягор Пракапчук прызнаны палітвязнем.

137. Ягор Сугойдзь

Ягор Сугойдзь нарадзіўся 29 снежня 1989. Аўтаслесар з Мінску. 9 жніўня Ягор з сябрамі пайшоў да стэлы на акцыю пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Там ён заскочыў на міліцэйскі аўтазак і ўпаў адтуль, калі той ехаў на поўнай хуткасці. Таксама быў збіты АМАПам. Яго закінулі ў аўтазак, але з аўтазака яго забрала хуткая дапамога і […]

138. Ян Салановіч

Ян Салановіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1999 году. Студэнт 4-га курса дзённага аддзялення БДУІР. З другога класа хлопец сур’ёзна займаўся каратэ, да гэтага – дайвінгам, але потым ён вырашыў засяродзіцца на вучобе. Па словах яго маці, зараз усе захапленні сына звязаныя з праграмаваннем: ён падзарабляе на пайцы плат і рамонце электронікі, займаецца распрацоўкай сваіх сайтаў, вывучае […]

139. Яна Арабейка

Яна Арабейка – актывістка, прыхільніца “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Яна была затрымана наўпрост у інтэрнаце 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе sping96.org. Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА […]

140. Яраслаў Збароўскі

Яраслаў Збароўскі – быў затрыманы 25 верасня па справе аб масавых беспарадках. Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”. Тэрмін утрымання пад вартай працягнуты на два месяцы, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Яраслаў Збароўскі прызнаны палітвязнем.

141. Яўген Афнагель

Яўген Афнагель – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, быў затрыманы 25 верасня  ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (“Удзел у масавых беспарадках”). Сілавікі выламалі дзверы ў кватэры, дзе ён пражываў. 1 кастрычніка Яўгену Афнагелю было прад’яўленае абвінавачванне. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска. Яўген Афнагель, Павел Юхневіч і Андрэй Войніч былі аднымі са стваральнікаў […]

142. Яўген Дзмітрыеў

Яўген Дзмітрыеў – затрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў» каля свайго дома ў Мінску, паведамляе spring96.org. Абвінавачваюць па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Праваабарончай супольнасцю Яўген Дзмітрыеў прызнаны палітвязнем.

143. Яўген Каханоўскі

Яўген Каханоўскі – жыхар Жлобіна, быў затрыманы 27 жніўня. Яўгену Каханоўскаму прад’яўлена абвінавачванне па падзеях 9-13 жніўня па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Яўген Каханоўскі прызнаны палітвязнем.

144. Яўген Курганаў

Яўген Курганаў нарадзіўся 16 чэрвеня 1988 году. Жыхар Мінска. Быў затрыманы ў межах справы па масавых беспарадках, дома правялі вобшук, паведамляе spring96.org. Прад’яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках у жніўні (ч. 2 арт. 293 КК РБ). Праваабарончай супольнасцю Яўген Курганаў прызнаны палітвязнем.

145. Яўген Прапольскі

Яўген Прапольскі – затрыманы 29 верасня. Дзяржаўнае ТБ паказала яго ў сваім роліку «МУС Беларусі ідэнтыфікуе адміністратараў “ананімных” чатаў і ўдзельнікаў пратэстаў». Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску), паведамляе spring96.org. Праваабарончай супольнасцю Яўген Прапольскі прызнаны палітвязнем.

146. Яўген Юшкевіч

Яўген Юшкевіч нарадзіўся 21 ліпеня 1989 году. Былы следчы Следчага камітэту, а цяпер андроід-распрацоўшчык і ініцыятар праекта bychange.me. Быў затрыманы вечарам 24 лістапада ў Мінску. У яго кватэры прайшоў вобшук, паведамляе spring96.org. Падазраваны па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак – ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Утрымліваўся ў […]