Справа аб "абразе прадстаўнікоў улады". Фігуранты:

1. Аляксей Раманаў

Аляксей Раманаў — гомельскі актывіст, чалавек з інваліднасцю 2-й групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем. Яго неаднаразова затрымлівалі падчас выбарчай кампаніі. Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня мужчына нэгатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу, паведамляе spring96.org. 16 снежня суд Хойніцкага раёну […]

2. Дзмітрый Кулакоўскі

Дзмітрый Кулакоўскі нарадзіўся 19 лістапада 1983 году. Дзмітрый Кулакоўскі раней узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Мінска. Працаваў у міліцыі з 2006 года, мае прафесійныя ўзнагароды і падзякі ад кіраўніцтва. Пасля выбараў ён заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады. У верасні прынялі яго рапарт на звальненне. А неўзабаве абвясцілі падазраваным па справе ў абразе прадстаўніка […]

3. Мікалай Чарняўскі

Мікалай Чарняўскі – 33-гадовы рабочы з Гарадка (Віцебская вобласць). Раней ён працаваў рабочым у вайсковай частцы, апошнія некалькі гадоў працаваў неафіцыйна. Жыў з маці і бабуляй. Першы раз быў затрыманы ў кастрычніку на 72 гадзіны, другі раз – у лістападзе. Падставай стала крымінальная справа па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 365 КК («Умяшанне […]

4. Сяргей Гардзевіч

Сяргей Гардзіевіч – журналіст інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён” з Драгічына. 22 снежня 2020 г. па дарозе з Драгічына ў Брэст ён быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП. Пазней у яго кватэры адбыўся ператрус, журналіста затрымалі на 72 гадзіны па ўзбуджанай у дачыненні да яго крымінальнай справе па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамлення ў адной з […]