“Максім спадзяецца, што прававыя працэдуры некалі пачнуць працаваць…”

Палітвязень Максім Знак, які быў адвакатам і даверанай асобай Віктара Бабарыка і Марыі Калеснікавай, застаецца пад вартай да 9 сакавіка....
Read More

Адвакат распавёў пра ўнікальнай здольнасці палітвязня Віктара Бабарыкі

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка, які з 18 чэрвеня 2020 году знаходзіцца за кратамі, не губляе аптымізму. Па словах...
Read More

Суд па справе Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай прызначаны на 9 лютага

Журналісткі тэлеканала “Белсат” знаходзяцца за кратамі ўжо каля трох месяцаў. “Справу будзе разглядаць суд Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя - Наталля...
Read More

Бяляцкаму прад’явяць новыя абвінавачанні

Бяляцкаму прад’явяць новыя абвінавачанні

У судзе над кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» абвешчаны перапынак да 16-га лістапада. Пра перапынак папрасіў пракурор Валеры Сайкоўскі . Ён папярэдзіў, што новае абвінавачваньне будзе “істотна адрозьнівацца да папярэдняга”.

Cуд па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 16 лістапада… з новым абвінавачаньнем

Cуд па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 16 лістапада… з новым абвінавачаньнем

10 лістапада суддзя Першамайскага раёну Менску Сяргей Бандарэнка працягнуў разгляд крымінальнай справы кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. Нагадваем, што судовы працэс праходзіць у будынку суду Маскоўскага раёну па адрасе: праспект газеты “Праўда”, 27. Пачатак судовага паседжання адбыўся а 10-ай гадзіне.

Алесь Бяляцкі ўказаў суду на тых, хто замовіў крымінальную справу супраць яго

Алесь Бяляцкі ўказаў суду на тых, хто замовіў крымінальную справу супраць яго

“Я сцвярджаю, што гэта справа пачыналася і праводзілася з відавочным палітычным падтэкстам з мэтай пераследу сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, у прыватнасці мяне, за праваабарончую дзейнасць”, – заявіў суду абвінавачаны Алесь Бяляцкі 4 лістапада, у трэці дзень судовага працэсу. У пацверджанне сваіх словаў праваабаронца зачытаў некалькі дакументаў з тома першага крымінальнай справы № 11081100188, якія пракурор, даследуючы матэрыялы справы, згадаў толькі мімаходзь.

Трэці дзень суду над Алесем Бяляцкім: Відавочныя прыкметы палітычна матываванага працэсу

Трэці дзень суду над Алесем Бяляцкім: Відавочныя прыкметы палітычна матываванага працэсу

 4 лістапада стаў трэцім днём слуханняў у судзе Менску справы Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH і прэзідэнта Праваабарончага цэнтра “Вясна”, які падвяргаецца ўладамі судоваму пераследу за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

У ходзе другога дня слуханняў справы спадар Алесь Бяляцкі быў дастаўлены ў залу суда і змешчаны на лаву падсудных за кратамі. Ён быў бледны, але, адказваючы на ​​пытанні абвінавачвання і суда, у тым ліку аб сваёй прафесійнай дзейнасці, выразна і ясна даваў паказанні. У ходзе першага дня слуханняў спадару Бяляцкаму не прынеслі абед, нават не далі вады. Падчас допыту, які працягваўся больш за дзве гадзіны, ён вымушаны быў адказваць на пытанні стоячы, трымаючы ў руках усе неабходныя дакументы справы, прычым пракурор і суддзя вялі допыт седзячы.

Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд трэцяга дня судовага пасяджэння па справе Бяляцкага

Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд трэцяга дня судовага пасяджэння па справе Бяляцкага

4 лістапада 2011 г. у Мінску адбылося ужо 3-е пасяджэнне суда па справе кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. З аглядамі папярэдніх пасяджэнняў можна азнаёміцца ​​тут: і тут: За ходам працэсу таксама можна сачыць у Твітэры Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусі: https://twitter.com/#!/IOMission.

Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд другога дня судовага пасяджэння па справе Бяляцкага

Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд другога дня судовага пасяджэння па справе Бяляцкага

3 лістапада 2011 года ў Мінску працягнуўся суд па справе кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі сочыць за ходам судовага паседжання. З аглядам першага дня можна азнаёміцца ​​тут. Сённяшняе судовае пасяджэнне ў асноўным было прысвечана допыту сведак.

Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд першага дня судовага пасяджэння па справе Алеся Бяляцкага

Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд першага дня судовага пасяджэння па справе Алеся Бяляцкага

2 лістапада ў Менску пачаўся суд над Алесем Бяляцкім, кіраўніком праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH).

Нагадаем, Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад арыштам з 4 жніўня 2011 года. Яму прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала інфармацыя аб яго рахунках у замежных банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Літвы і Генпракуратурай Польшчы ў рамках дагавораў аб прававой дапамозе. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле – пазбаўленне волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

“Human rights watch” заклікае зьняць абвінавачаньні зь Бяляцкага

“Human rights watch” заклікае зьняць абвінавачаньні зь Бяляцкага

Улады Беларусі павінны зьняць абвінавачаньні з кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і неадкладна вызваліць яго, заяўляе міжнародная праваабарончая арганізацыя “Human rights watch”.