Актывіст БХД Яўген Васьковіч адбыў месяц у карцэры

Актывіст БХД Яўген Васьковіч адбыў месяц у карцэры

З Яўгенам Васьковічам, які адбыў месяц у карцэры, сустрэўся адвакат. Ад адваката сталі вядомыя прычыны такога доўгага пакараньня карцэрам. Пасьля першых 10 сутак Яўгену Васьковічу двойчы працягвалі пакараньне на такі ж тэрмін. Апошні раз — за тое, што па камандзе канваіра не адвярнуўся да сьцяны, калі быў абвешчаны адбой.

«Сытуацыя з Саньнікавым абвяргае тое, што казаў амбасадар Хвастоў у ААН»

«Сытуацыя з Саньнікавым абвяргае тое, што казаў амбасадар Хвастоў у ААН»

Вязьню Магілёўскай перасыльнай турмы Андрэю Саньнікаву адмаўляюць у сустрэчы з адвакатам, а ягоным сваякам дагэтуль не паведамляюць, куды і калі ён будзе этапаваны. Як такое абыходжаньне суадносіцца зь беларускім заканадаўствам і міжнароднымі нормамі?

Патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць здзекі над палітвязнем Андрэем Саннікавым і яго сям’ёй

Патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць здзекі над палітвязнем Андрэем Саннікавым і яго сям’ёй

Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Заява

Праваабарончы цэнтр «Вясна» патрабуе ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць здзекі над палітвязнем Андрэем Саннікавым і яго сям’ёй.

Нямецкі прафсаюз зацікавіўся лёсам Міколы Статкевіча

Нямецкі прафсаюз зацікавіўся лёсам Міколы Статкевіча

Нямецкі прафсаюз працаўнікоў мэталаіндустрыі — найбуйнейшы галіновы прафсаюз сьвету, які аб’ядноўвае каля 2,5 мільёна чалавек, — у сваім часопісе “Мы” надрукаваў вялікі матэрыял, прысьвечаны сытуацыі ў Беларусі.

Мікалаю Статкевічу і Марыне Адамовіч перашкаджаюць пабрацца шлюбам

Мікалаю Статкевічу і Марыне Адамовіч перашкаджаюць пабрацца шлюбам

Грамадзянская жонка Мікалая Статкевіча атрымала са Шклоўскай калёніі адказ на сваю скаргу адносна незаконных, як яна лічыць, патрабаваньняў да вязьня з боку адміністрацыі калёніі. Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч заявілі пра намер пабрацца шлюбам.

Бюро еўрадэпутата патрабуе вызвалення палітвязняў

Бюро еўрадэпутата патрабуе вызвалення палітвязняў

Бюро польскага еўрадэпутата Марэка Мігальскага зладзіла пікет пад пасольствам Беларусі ў Варшаве. Прысутныя на маніфестацыі патрабавалі ад рэжыму Лукашэнкі неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Бяляцкаму прад’явяць новыя абвінавачанні

Бяляцкаму прад’явяць новыя абвінавачанні

У судзе над кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» абвешчаны перапынак да 16-га лістапада. Пра перапынак папрасіў пракурор Валеры Сайкоўскі . Ён папярэдзіў, што новае абвінавачваньне будзе “істотна адрозьнівацца да папярэдняга”.