Максім Знак: Важны кожны дзень…

Палітвязень Максім Знак падзяліўся некаторымі сваімі назіраннямі з-за кратаў.

“Кожны спадзяецца, што вызваленне адбудзецца крыху раней – умоўна, з заменай рэжыму, ды як заўгодна, – піша Максім. – Таму кожны дзень – важны…”

Падчас выбарчай кампаніі Максім Знак быў адвакатам і даверанай асобай Віктара Бабарыка і Марыі Калеснікавай.

Быў затрыманы раніцай 9 верасня. У той жа дзень Следчы камітэт афіцыйна паведаміў, што “Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта працягваецца расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

У адносінах да падазраваных Марыі Калеснікавай і Максіма Знака с санкцыі пракурора была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Праваабарончай супольнасцю Максім Знак прызнаны палітвязнем.

“17 снежня споўнілася 100 дзён з моманту майго затрымання, – напісаў Максім Знак на волю. – А 9 снежня споўнілася 3 месяцы.

З гэтымі датамі, як з маленькімі дзецьмі: спачатку бацькі лічаць дні – “дачцы 10 дзён!”; потым – месяцы: “нам – 3 месяца”, а затым – гады.

Потым яшчэ могуць лічыць дзясяткі, але для турмы і тым больш СІЗА – гэта не актуальна. Проста захацелася падзяліцца гэтым назіраннем і правесці паралель.

Але як бы не адзначаўся “ўзрост” – кожны дзень мае значэнне. І кожны асуджаны дакладна ведае дату свайго вызвалення, якую неабходна вывучыць і паведамляць падчас дакладу.

І кожны спадзяецца, што вызваленне адбудзецца крыху раней – умоўна, з заменай рэжыму, ды як заўгодна! Таму што кожны дзень – важны”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вадзім Кабанчук
  • Мікіта Ліхавід
  • Валеры Шчукін
  • Васіль Лявонаў
  • Валер Сядоў