Вольга Севярынец: Найперш Павел цікавіцца тым, што адбываецца на волі

Жонка палітвязня Паўла Севярынца распавяла сайту palitviazni.info, што муж піша са следчага ізалятара.

 

 

Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня пасля ўдзелу ў мітынгу ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.

Яго змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна, цягам лета там у яго абылося некалькі новых судоў, дзе палітыку дадавалі ўсё новыя суткі адміністрацыйнага арышту. Севярынец павінен быў выйсці на волю 21 жніўня, але напярэдадні стала вядома пра завядзенне на яго крымінальнай справы.

Паўлу Севярынцу прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (масавыя беспарадкі).

Зараз стала вядома, што тэрмін следства Севярынцу працягнуты да 20 снежня.

“У Паўла днямі была адвакат, але ў яго нічога новага няма, – распавяла Вольга Севярынец сайту palitviazni.info. – Ён наадварот найперш мі цікавіцца ўсім тым, што адбываецца на волі.

Што датычыцца ўмоваў утрымання, то невядома, ці палепшыліся яны. У Паўла хворыя ногі, у камеры была праблема з камарамі, але не ведаю ці вырашыліся гэтыя праблемы. Можа быць, маўчанне мужа азначае, што ў яго ўсё добра”.

Са слоў Вольгі, зараз лісты сталі горш даходзіць да мужа.

“Хаця наогул, цяжка адсачыць, якія лісты дайшлі, а якія цэнзура заблакавала”, – дадае Вольга.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Яўген Сувораў
  • Зьміцер Новік
  • Аляксандар Арастовіч