Да 2 лістапада адвакат не зможа наведаць у СІЗА Марыю Калеснікаву

26 кастрычніка адвакат Людміла Казак не змагла з-за каранціна сустрэцца са сваёй падабароннай Марыя Калеснікавай у СІЗА Жодзіна.

Таксама стала явдома, што прыйшла адмова са Следчага камітэта на змяненне меры стрымання палітзняволенай Марыі Калеснікавай на хатні арышт.

“Цікавыя навіны з Жодзінскага СІЗА: нечакана камера Марыі на карантыне, – паведамілі паплечнікі Марыі Калеснікавай. – 26 кастрычніка адвакат Людміла Казак не змагла сустрэцца са сваёй падабароннай. Прычына – каранцін на 10 дзён.

Адпаведна, як мінімум да панядзелка 2 лістапада абарона не зможа ўбачыць Марыю і працягнуць працу над яе справай”.

Таксама стала вядома, што прыйшла адмова са Следчага камітэта на змяненне меры стрымання Марыі Калеснікавай на хатні арышт.

На дадзены момант Марыя затрымана на 2 месяцы: з 9 верасня па 8 лістапада 2020 года. Абарона па ранейшаму настойвае на неабгрунтаванасці абвінавачванняў, на адсутнасці складу злачынства, на неправамернасці затрымання.

***

У 2020 годзе Марыя Калеснікава ўзначаліла штаб Віктара Бабарыкі, які вылучаўся на пасаду прэзідэнта Беларусі на выбарах-2020.

18 жніўня яна ўвайшла ў асноўны склад «Каардынацыйнага савета па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу», а 19 жніўня была выбрана ў яго прэзідыум.

7 верасня Марыя Калеснікава была выкрадзена невядомымі ў цэнтры Мінска. Раніцай 8 верасня з’явілася інфармацыя аб тым, што яе спрабавалі сілком дэпартаваць з Беларусі ва Украіну, але яна парвала свой пашпарт і зноў была затрыманая.

Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што члены Каардынацыйнага савета Марыя Калеснікава, Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў прыкладна ў 4 гадзіны раніцы перасяклі мяжу з Украінай. Паралельна беларускія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што Краўцоў і Раднянкоў “гэтай ноччу збеглі за мяжу”, а Калеснікаву затрымалі.

9 верасня бацька Марыі Калеснікавай паведаміў, што яна арыштаваная. Марыя Калеснікава знаходзіцца ў статусе падазраванай па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь). 12 верасня яе перавязлі з мінскага СІЗА ў ізалятар часовага ўтрымання ў Жодзіна.

16 верасня Следчы камітэт Беларусі прад’явіў Калеснікавай абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 КК Рэспублікі Беларусь (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі інтэрнэт). Артыкул прадугледжвае пакаранне ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Праваабарончай супольнасцю Марыя Калеснікава прызнана палітвязнем.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Валеры Шчукін
  • Цімох Дранчук
  • Зьміцер Бандарэнка
  • Андрэй Кім
  • Аляксандар Францкевіч