Павел Севярынец адзначыў у СІЗА невялікі юбілей

Жонка палітвязня Паўла Севярынца распавяла, пра што муж піша са следчага ізалятара.

“Павел усім акуратна адпісвае, таму, калі вы напісалі і не атрымалі адказ, значыць ваш ліст не прайшоў цэнзуру”, – кажа Вольга Севярынец.

Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня пасля ўдзелу ў мітынгу ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.

Яго змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна, цягам лета там у яго абылося некалькі новых судоў, дзе палітыку дадавалі ўсё новыя суткі адміністрацыйнага арышту. Севярынец павінен быў выйсці на волю 21 жніўня, але напярэдадні стала вядома пра завядзенне на яго крымінальнай справы.

Паўлу Севярынцу прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (масавыя беспарадкі).

“У Паўла на днях была адвакатка, таму пішу навіны, – паведаміла Вольга Севярынец у Фэйсбук. – З газет перадаюць толькі СБ і зрэдку Новы Час. Нават Беларусы і Рынак перасталі прыносіць.

Наконт лістоў. Калі ён сядзеў на Акрэсціна, яму не прынеслі ніводнага ліста, пры пераводзе на Валадарку гэтыя лісты таксама не аддалі, таму Паша нікому на іх не адказваў. Зараз на Валадарцы яму аддаюць каля 10 лістоў штодня. Ён усім акуратна адпісвае, таму, калі вы напісалі і не атрымалі адказ, значыць ваш ліст не прайшоў цэнзуру. Пішыце яшчэ.

Вольга Севярынец кажа такама, што верагодна, што разам з мужам у корпусе сядзяць палітвязні Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў і Максім Знак.

“Дарэчы, 5 кастрычніка споўнілася роўна 25 год з пачатку палітычнай дзейнасці Пашы, – дадае Вольга Севярынец. – Віншуйце!

Сам ён трымаецца бадзёра, піша, чытае, шмат моліцца. Перадае ўсім прывітанні і падтрымку!”

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхаіл Чыгір
  • Зьміцер Новік
  • Славамір Адамовіч
  • Яраслаў Грышчэня
  • Павал Мажэйка