Памочніцы Віктара Бабарыкі працягнуць тэрмін утрымання пад вартай?

“1 верасня ў Алены Карагачовай павінен быў закончыцца тэрмін знаходжання пад вартай”, – паведаміў сайту palitviazni.info ладзімір Сазанчук – адвакат памочніцы Віктара Бабарыкі.

Нагадаем, што Алена Карагачова – сябра ініцыятыўнай групы экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі.

Адпрацавала ў “Белгазпрамбанку” больш за 20 гадоў, апошнія два гады была памочнікам старшыні праўлення банка Віктара Бабарыкі. Алена ўладкавалася на працу ў банк у траўні 1999 года, а праз некалькі месяцаў – і яе муж Ігар (ён заняты ў службе бяспекі ў адміністрацыйна-кантрольным аддзеле).

Cпачатку працавала ў аддзеле карэспандэнцыі, займалася апрацоўкай дакументаў, потым яе праз два гады запрасілі ў сакратарыят старшыні праўлення. Два таму яе зрабілі памочнікам старшыні праўлення-рэферэнтам.

Алена Карагачава была затрымана супрацоўнікамі ДФР КДК 1 ліпеня 2010 году. Паводле папярэдняй інфармацыі, абвінавачваецца па ч.2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сумы падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры). Знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Праваабарончай супольнасцю Алена Карагачова прызнана палітвязнем.

“1 верасня ў Алены Карагачовай павінен быў закончыцца тэрмін знаходжання пад вартай, – кажа Уладзімір Сазанчук.Раней я пісаў хадайніцтва і зварот у пракуратуру, каб жанчына выйшла на волю, бо не бачу ў яе дзеяннях складу злачынства. Адказу не было, але, тым не менш, ад кіраўніка следчай групы даведаўся, што ў змяненні меры стрымання пад вартай як быццам адмоўлена.

Адным словам, мера стрымання, магчыма, будзе працягнута”.

31 жніўня Уладзімір Сазанчук сустракаўся ў СІЗА КДБ са сваёй падабароннай.

“Зразумела, што Алена спадзяецца, што яе адпусцяць, бо наогул не разумее, чаму знаходзіцца за кратамі, – працягвае адвакат. – Псіхалагічна зараз ёй складана, хаця Алена Карагачава – моцная жанчына”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Саньнікаў