Святлана Ціханоўская: Сяргей просіць нас трымацца…

Жонка блогера youtube-канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага, які зараз знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітвязнем, распавяла сайту palitviazni.info пра тое, як зараз ціснуць на яе мужа.

“Вельмі складана даводзіцца, – кажа Святлана Ціханоўская. – Муж — за кратамі, дзяцей таксама я практычна не бачу. Але трымаюся…”

— Сяргей, як вядома, будзе сядзець у карцары да 26 чэрвеня, таму пра якія ўмовы можна казаць, – распавядае Святлана. – Адвакат напісаў з гэтай нагоды скаргу, бо нельга столькі сутак чалавека катаваць.

Спачатку ў карцары Сяргей быў з 12 па 19 чэрвеня, і, калі павінны былі выпускаць, працягнулі знаходжанне там, бо як быццам пад столлю знайшлі павуціну, якая і стала нагодай для таго, каб пакінуць мужа ў карцары. На самай справе ўсім зразумела, што за гэтым стаіць. На Сяргея адмыслова ціснуць і прэсуюць яго.

— Якія прагнозы з нагоды рэгістрацыі вас кандыдатам у парэзідэнты?

— Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што ў нас дастатковая колькасць подпісаў, таму, мяркую, няма падстаў для таго, каб мяне не зарэгірстравац. Але пабачым, як будзе на самай справе.

— Вам ён нешта перадае?

— Ён нас з дзецьмі любіць, абдымае і просіць трымацца.

— І як сям’я зараз?

— Складана даводзіцца. Муж — за кратамі, дзяцей таксама я практычна не бачу. Але трымаюся…

***

Нагадаем, што блогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 мая ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнту Святланы Ціханоўскай пасля інцыдэнту з міліцыянерам.

Разам з Ціханоўскім і яшчэ праз некалькі дзён былі затрыманы яшчэ 9 чалавек, якім было прад’яўлена абвінавачванне ў межах ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Праз нейкі час стал вядома, што на Сяргея Ціханоўскага заведзена яшчэ адна крымінальная справа – па артыкуле 191 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – “Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, альбо рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, альбо рабоце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата”.

Зараз Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.

Праваабарончай супольнасцю Сяргей Ціханоўскі прызнаны палітвязнем.

palitviazni.info

Фота: Ірына Арэхоўская/ Belsat.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікола Статкевіч
  • Алесь Кіркевіч
  • Уладзімер Някляеў
  • Cяргей Антончык
  • Андрэй Дзьмітрыеў