Ніна Багінская перадала грошы палітвязням

Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская распавяла сайту palitviazni.info пра тое, чаму яна вырашыла ахвяраваць грошы на карысць палітычных зняволеных.

“Палітвязням падтрымка сёння больш патрэбная”, – кажа Ніна Рыгораўна.

“За апошнія гады ў мяне вельмі шмат штрафаў назбіралася, і, як вядома, я іх прынцыпова не плачу, – кажа Ніна Багінская. – Тым больш, не падлічваю.

Зараз дзяржава ў мяне забірае 50 працэнтаў пенсіі на аплату штрафаў, на рукі атрымліваю каля 200 рублёў. Але мне і гэтага хапае”.

Ніна Рыгораўна распавядае, што праваабаронцы назбіралі ёй пэўную суму грошай на аплату апошніх штрафаў, але яна вырашыла ад дапамогі адмовіцца на карысць палітычных зняволеных.

“Я вырашыла, што пагашэнне аднаго штрафа сітуацыю не зменіць, і з мяне па-ранейшаму будуць вылічваць палову пенсіі, – працягвае Ніна Багінская. – І сабе забраць гэтыя грошы не змагла. Мне яшчэ бабуля казала: “Чужыя грошы — толькі на шкоду”.

Мне і насамрэч не шанцавала, калі мела іх на руках. Ехала на лецішча, павалілася, разбіла шклянку з кашай, а таму засталася галодная…

Таму я прынесла грошы праваабаронцам і сказала, што хацела, каб яны былі перададзены альбо палітвязням, альбо блізкім гэтых людзей. Упэўнена, ім фінансавая падтрымка сёння больш патрэбна”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Алесь Міхалевіч
  • Аляксандар Шалайка
  • Зьміцер Даронін