Палітвязень Мікіта Емельянаў не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні

 Мікіта Емельянаў паведаміў на волю ў лісце, што не збіраецца прасіць памілавання, і гэта яго прынцыповаке рашэнне.

“Трэба патрабаваць, а не прасіць, – лічыць Мікіта. – Такую пазіцыю я лічу годнай і правільнай”.

Нагадаем, што 12 лютага 2020 году суд Савецкага раёна Мінска асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Іх асудзілі за дзве акцыі: Мікіта Емельянаў кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар ў гэты момант быў у суседнім скверы, інфармуе spring96.org.

Свой учынак анархісты патлумачылі тым, што яны выступаюць супраць пераследу палітычных зняволеных. Абодвух прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 341,  частка 1 артыкула 14, частка 2 артыкула 218,  частка 2 артыкула 295-3.

27 сакавіка Мінскі гарадскі суд змяніў прысуд суда Савецкага раёна: Мікіце Емельянову – 4 гады пазбаўлення волі, Івану Комару – 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Праваабарончая супольнасць прызнала Мікіту Емельянава і Івана Комара палітычнымі

“Не бачу сэнса штосьці прасіць, – напісаў Мікіта Емельянаў у лісце свайму сябу Зміцеру Паліенка. – Паліць турму, каб затым пісаць прашэнне аб памілаванні? Гэта смешна і нелагічна.

Калі ўжо змагацца за волю, то трэба змагацца, а не памілаванні пісаць. Трэба патрабаваць, а не прасіць. Такую пазіцыю я лічу годнай і правільнкай для сябе. Не ведаю толькі, як бацькі паставяцца да майго выбару, але я так вырашыў. Прыйдзецца трымацца”.

Палітвязень паведаміў таксама, што “каранавірус да да нас пакуль не дайшоў, хаця кажуць, што перадачы нечым апрацоўваюць”.

“Спатканні таксама пакуль не забаронены, бо ўсё роўна размаўляць даводзіцца па тэлефоне”, – дадае Мікіта Емельянаў.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Жукавец
  • Віталь Мацукевіч