Палітвязень Мікіта Емельянаў адзначыў юбілей у штрафным ізалятары

“Незвычайны “падарунак” яму зрабілі сілавікі на юбілей, – распавёў сайту palitviazni.info паплечнік Емельянава і былы палітычны зняволены Зміцер Паліенка.Вырашылі проста напаскудзіць чалавеку…”

Нагадаем, што 12 лютага 2020 году суд Савецкага раёна Мінска асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Іх асудзілі за дзве акцыі: Мікіта Емельянаў кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар ў гэты момант быў у суседнім скверы, інфармуе spring96.org.

Свой учынак анархісты патлумачылі тым, што яны выступаюць супраць пераследу палітычных зняволеных. Абодвух прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 341,  частка 1 артыкула 14, частка 2 артыкула 218,  частка 2 артыкула 295-3.

Праваабарончая супольнасць прызнала Мікіту Емельянава і Івана Комара палітычнымі зняволенымі.

Не так даўно Іван Комар і Мікіта Емельянаў былі пераведзены з мінскага СІЗА-1 у СІЗА Жодзіна. Сёння Мікіта Емельянаў адзначаў за кратамі сваё 20-годдзе.

“Свой Дзень нараджэння Мікіта сустрэў штрафным ізалятары, – паведаміў Зміцер Паліенка ў сацыяльных сетках. – Варта адзначыць, што сям’я Мікіты спрабавала патрапіць да яго на спатканне, якое прадугледжана заканадаўствам, аднак адміністрацыя пенітэнцыярных структур ўсе запыты ігнаруе”.

На думку Паліенкі, “усе спробы ўзмацніць ціск на анархіста – вынік яго незломнай пазіцыі па справе, рэгулярнай і шырокай падтрымцыі таварышаў і неабыякавых людзей”.

“Вырашылі проста напаскудзіць чалавеку, у якога і так ужо забралі свабоду”, – дадае Паліенка.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Ус
  • Вінцук Вячорка
  • Яўген Сакрэт
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Эдуард Лобаў