Алеся Круткіна пакінуць у ізалятары?

Зараз актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Алесь Круткін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску.

“Не выключана, што пасля судоў наш таварыш працягне адбываць пакаранне, – распавёў сайту palitviazni.info паплечнік Алеся Андрэй Войніч.

Нагадаем, што 28 студзеня Алесь Круткін быў асуджаны на 15 сутак Полацкім раённым судом. Яго пакаралі за ўдзел у мірных акцыях у абарону незалежнасці краіны, якія праходзілі ў Мінску ў снежні 2019 году.

Суд прайшоў у закрытым рэжыме, інфармацыя пра яго стала вядомая толькі пасля таго, як актывіста даставілі ў Полацкі ізалятар часовага ўтрыманьня.

Алесь Круткін з 28 студзеня знаходзіўся ў Полацкім ізалятары часовага ўтрымання, але 6 лютага яго перавезлі ў Віцебск.

12 лютага актывіст павінен выйсці на волю, але ў гэты ж дзень яго чакаюць два суды.

“Алесь пакуль знаходзіцца ў ізалятары, але сёння яго разам з яшчэ адной актывісткай “Еўрапейскай Беларусі” Наталляй Спірыдонавай чакаюць у Віцебску яшчэ два суды – за расклейванне ў горадзе ўлётак, — кажа Андрэй Войніч. — Першы суд – у 15.30, другі – у 17.00.

Мы не выключаем, што Алесю Круткіну могуць выпісаць яшчэ 30 сутак адміністрацыйнага арышта і пакінуць у ізалятары альбо перавезці яго ў Полацкі ІЧУ, дзе ён нядаўна адбываў пакаранне.

Але магчыма таксама, што “суткі” Алесю дадуць, але пакінуць іх на будучыню, каб ізаляваць актывіста ў патрэбны момант”.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кацярына Садоўская
  • Эдуард Пальчыс
  • Андрэй Пачобут
  • Андрэй Кім
  • Юлія Чыгір