Мікалая Статкевіча атруцілі?

Палітык і былы палітвязень Мікалай Статкевіч распавёў, што 19 снежня, акурат у гадавіну Плошчы-2010, у яго пачаліся праблемы са здароўем.

“У выпадковасць гэтага інцыдэнта менавіта ў такі дзень не веру”, – кажа палітык.

“Позна вечарам у мяне пачалася вельмі хуткая і вострая алергічная рэакцыя, – паведаміў Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук. – Пачаўся ацёк дыхальных шляхоў. Жонка – урач. Не марудзіла ні хвіліны – знайшла ў хатняй аптэчцы антыалергічны прэпарат для ін’екцый, разламала капсулу і дала выпіць. Спыніла працэс да прыезду “хуткай”. Дзяўчаткі, што прыехалі зрабілі ін’екцыі – дзякуй ім. Ад шпіталізацыі я адмовіўся”.

Палітык не верыць у выпадковасць гэтага інцыдэнта.

“Раней такога са мной ніколі не здаралася, – кажа ён. – Звычайнае харчовае атручванне выключаю – еў за некалькі гадзін перад гэтым і толькі раней выпрабаваную мной ежу”.

Мікалай Статкевіч адзначае, што гэта – не першы гэта такі выпадак.

“У пачатку лета ў Швецыі вострая і вельмі небяспечная алергічная рэакцыя з такімі ж сімптомамі раптам з’явілася ва Ўладзіміра Някляева пасля візіта аднаго нібыта беларускага эмігранта, – кажа ён. – Прычын для харчовага атручвання ў яго не знайшлі. Пасля маіх настойлівых і доўгіх просьбаў праз два месяцы Уладзімір Пракопавіч зрабіў аналізы на хімічнае атручванне. У яго крыві медыкі знайшлі рэчывы, якія сведчаць на карысць менавіта гэтай версіі.

Дарэчы, падобная “алергія” мінулым летам была і ў расійскага апазіцыйнага лідара Аляксея Навальнага, калі ён знаходзіўся на “сутках”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксей Янушэўскі
  • Зьміцер Новік
  • Іван Крук
  • Андрэй Саньнікаў