Уладзімір Някляеў: У 2010 годзе на плошчу выйшлі людзі, якія разумеюць жыццё не толькі як спосаб есці і піць…

Палітык і былы палітвязень Уладзімір Някляеў узгадаў для сайта palitviazni.info снежаньскія падзеі дзевяцігадовай даўніны.

“На жаль, тое, што меркавалася зрабіць у снежні 2010 году, мы не дасягнулі, – кажа падітык. – Шмат абставін паўсталі ўпоперак на шляху да дасягнення гэтай мэты. Нейкія былі аб’ектыўныя, нейкія – суб’ектыўныя…”

Нагадаем, што 19 снежня 2010 году ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары і вечарам таго ж дня ў сталіцы адбылася масавая акцыя пратэсту.

Каля 1000 чалавек трапілі за краты, у тым ліку, і кандыдаты на прэзідэнкую пасаду. Пазней экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі, Дзмітрый Ус — да 5,5, Мікалай Статкевіч — да 6, Віталь Рымашэўскі — да 2 гадоў умоўна, Уладзімір Някляеў — да 2 гадоў з адтэрміноўкай на два гады.

– З часам ацэнкі тых снежаньскіх падзей змяняюцца, – кажа Уладзімір Някляеў. – Нехта з удзельнікаў лічыць вынік Плошчы-2010 паразай, хтосьці – перамогай, але для мяне ў любым выпадку тыя падзеі – гэта ўзвышэнне нацыянальнага беларускага духу, дэманстрацыя ўнутранай годнасці беларусаў і разуменне таго, у якім свеце яны жывуць і што з гэтым часам рабіць. А час патрэбна было змяняць. Каб змяніць час і ўмовы жыцця, людзі ў 2010 годзе і выйшлі на вуліцу.

– Па некаторых падліках, тады пратэставала каля 50 тысяч чалавек…

– Іх было значна больш, чым падавала афіцыйная прапаганда, і нават больш, чым мне ўяўлялася перад тым, калі рыхтавалася акцыя.

На жаль, тое, што меркавалася зрабіць (а ставілася задача – змена рэжыму), мы не дасягнулі. Шмат абставін паўсталі ўпоперак на шляху да дасягнення гэтай мэты. Нейкія былі аб’ектыўныя, нейкія – суб’ектыўныя.

Да суб’ектыўных магу аднесці тое, што я, напрыклад, не меў тады такога палітычнага досведу, які маю на сёняшні дзень. Гэтым і былі абумоўлены мае аб’ектыўныя памылкі.

– Якія лічыце галоўнымі?

– Ацэнка тых людзей, якія былі са мной на плошчы і ацэнка знешняй палітыкі, якая на той час праводзілася да Беларусі, як з боку Захада так і з Усхода. Цяпер бы тыя памылкі я ўжо не дапусціў, але, як кажуць, позна воз запрагаць, калі каня згубіў.

На той час я зрабіў усё, што мог. Шчыра скажу: не чакаў я тады, што мяне спецназ спыніць адразу, што саб’юць, што апынуся ў палаце рэанімацыі. І не чакаў гэтага па той прычыне, што мяне напярэдадні нашы заходнія партнёры пераконвалі – беларускія ўлады, маўляў, знаходзяцца ў складанай эканамічнай сітуацыі, няпростых стасунках з Расіяй, а таму на брутальны разгон акцыі не пойдуць.

Тады і насамрэч з Расіяй былі досыць няпростыя адносіны, па расійскіх тэлеканалах паказвалі фільмы пра Лукашэнку, якія прадстаўлялі яго не ў самым лепшым свеце. Здавалася, што беларускія ўлады паставілі на Расіі крыж, і ў такой сітуацыі яны дастаткова спакойна адрэагуюць на мірную акцыю пратэсту.

– Але ўсё пайшло па іншым плане…

– Усе памыліліся і ў веданні характара беларускага кіраўніка, і ў беларуска-расійскіх стасунках. Плошча адбылася 19 снежня, а 9 снежня Пуцін паклікаў Лукашэнку ў Крэмль і там бакі дамовіліся па энерганосьбітах.

Пасля гэтага агульная сітуацыя ў краіне рэзка змянілася. Але тая частка беларусаў, якая разумее жыццё не толькі як спосаб есці і піць, выйшла на плошчу. І я гэтым людзям да гэтага часу вельмі ўдзячны!

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

19.12.2019 Уладзімір Някляеў: У 2010 годзе на плошчу выйшлі людзі, якія разумеюць жыццё не толькі як спосаб есці і піць…

28.10.2019 Уладзімір Някляеў: Сядзець не магу – працую над раманам стоячы…

24.07.2019 Уладзімір Някляеў: У Мінску ў мяне ёсць справы і асабістыя, і палітычныя

14.06.2019 Уладзімір Някляеў: Знаходжанне ў следчым ізалятары КДБ у 2010 годзе нагадвае пра сябе і ў Швецыі

15.05.2019 Уладзімір Някляеў дасць у Швецыі прэс-канферэнцыю

31.01.2019 Уладзімір Някляеў: Са “справы БЕЛТА” атрымаўся чарговы пшык

08.08.2018 Уладзімір Някляеў: Гэта толькі нагода для таго, каб правесці ператрусы…

02.08.2018 Уладзімір Някляеў: Хто стварыў суды, у якіх суддзя – проста балванчык?

27.06.2018 Уладзімір Някляеў: Гэта наўпроставае знішчэнне незалежнага прафсаюза…

26.03.2018 Уладзімір Някляеў: Кіраўніцтва адной амбасады паклапацілася пра тое, каб мне перадалі лекі ў камеру

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Лобан
  • Яўген Сувораў