Зміцер Паліенка правядзе акцыю салідарнасці з палітвязнямі

19 снежня былы палітвязень Зміцер Паліенка ўзгадае на плошчы Незалежнасці снежаньскія падзеі дзевяцігадовай даўніны, калі мірная акцыя пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў завяршылася жорсткім разгонам дэманстрантаў і масавымі рэпрэсіямі.

“І сёння гвалт і рэпрэсіі з боку сілавых структур і ўладаў працягваюцца”, – адзначае Зміцер Паліенка.

“19 снежня будзе 9 гадоў з таго часу, як адбылася адна з самых масавых акцый у гісторыі краіны, – кажа былы палітвязень. – Дзевяць гадоў таму беларускі рэжым задушыў мару многіх людзей – быць вольнымі. Больш за тысячу людзей тады трапілі пад штрафы, арышты і пераследы.

На жаль, і цяпер людзі, якія змагаюцца за лепшую будучыню краіны і не прызнаюць уладу, працягваюць падвяргацца гвалту і рэпрэсіям з боку сілавых структур і ўладаў.

19 снежня ў 18.00 ля Чырвонага Касцёла на плошчы Незалежнасці Зміцер Паліенка сімвалічна запаліць знічку ў знак памяці тых крывавых падзей і ў знак салідарнасці з палітычнымі вязнямі.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Старавойтаў
  • Зьміцер Новік
  • Мікіта Сасім
  • Васіль Лявонаў
  • Аляксандар Казакоў