Блогер NEXTA: Зараз фільм паглядзіць нават той, хто не глядзеў

Фільм «Лукашэнка: крымінальныя матэрыялы» блогера Сцяпана Пуцілы ўжо прызнаны экстрэмісцкім альбо будзе прызнаны ім у найбліжэйшы час.

“Паколькі казаць праўду ў час хлусні – гэта экстрэмізм, то ўлады самі зрабілі чыстасардэчнае прызнанне”, – паведаміў аўтар фільма сайту palitviazni.info.

21-гадовы беларускі блогер Сцяпан Святлоў – аўтар аднаго з самых папулярных Telegram-каналаў.

Зараз хлопец вучыцца ў адной з польскіх ВНУ, заканчвае Сілезскі ўніверсітэт у польскім Катавіцэ па спецыяльнасці «Арганізацыя вытворчасці кінематаграфічнай і тэлевізійнай прадукцыі». Менавіта ён з’яўляецца аўтарам папулярнага YouTube- і Telegram-канала NEXTA. У хлопца не ўваходзіць у планы вяртанне ў Беларусь, бо ён баіцца крымінальнага пераследу.

Не так даўно блогер прадставіў свой фільм «Лукашэнка: крымінальныя матэрыялы», на гэты момант на ютубе ў яго ўжо каля 2 мільёнаў праглядаў.

Як паведаміў у сваім тэлеграм-канале журналіст Арцём Гарбацэвіч, фільм ужо прызнаны экстрэмісцкім альбо будзе прызнаны ім у найбліжэйшы час.

«Пасля ўступлення ў сілу тыя, хто распаўсюджваюць фільм — будуць лічыцца парушальнікамі закона, – патлумачыла «Нашай Ніве» юрыстка Марыя Колесава-Гудзіліна. – З гэтага вынікае, напрыклад, што кампанія, якая кантралюе ютуб на тэрыторыі Беларусі, напэўна, будзе вымушаная абмежаваць да яго доступ. Нейкія рэпосты ў сацыяльных сетках таксама парушэнне.

“Чуткі пра забарону фільма хадзілі яшчэ перад акцыяй 8 лістапада, – кажа Сцяпан Пуціла.Мэта ўладаў зразумелая – зрабіць так, каб фільм нельга было афіцыйна дэманстраваць у публічнай прасторы, можна было караць за рэпосты (бязглузды закон дзейнічае заднім чыслом)”.

Блогер дадае, што ў гэтай сітуацыі ўлады не пралічылі некалькі момантаў.

“Па-першае, усе, хто хацеў паглядзець фільм, ужо даўно гэта зрабіў, – адзначае Сцяпан Пуціла. – Па-другое, той, хто не паглядзеў, зараз абавязкова паглядзіць. І трэцяе — паколькі казаць праўду ў часы хлусні – гэта экстрэмізм, то ўлады самі зрабілі чыстасардэчнае прызнанне.

І, мяркуючы па ўсім, фільм закрануў беларускага кіраўніка, які успомніў днямі пра яго ў тым кантэксце, што, маўляў, ад такога грамадству варта рабіць прышчэпкі. Дзіўныя ў іх прышчэпкі. Пасля іх яны яшчэ больш пачынаюць хварэць”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ігар Аліневіч
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Аляксандар Класкоўскі
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Яна Палякова