360 долараў штрафа – за збор ахвяраванняў для палітвязняў

5 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска Наста Гусева была аштрафавана на 765 рублёў за тое, што збірала грошы для палітвязняў.

“Мы ўсе ў гэтай краіне ў пэўным сэнсе палітычныя закладнікі”, – пракаментавала прысуд сайту palitviazni.info Наста Гусева.

Учора ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаліся адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў перадвыбарных пікетаў і мітынгаў 8 і 16 лістапада. Шмат актывістаў аштрафавалі на сумы ад 30 да 50 базавых велічынь, Наста Гусева за ўдзел ў «Сустрэчы свабодных людзей», які арганізаваў блогер NEXTA на плошчы Свабоды ў Мінску 8 лістапада, павінна заплаціць 765 рублёў.

“Калі дзяржава лічыць збор ахвяраванняў у падтрымку палітвязняў злачынствам, то тут больш няма чаго дадаць, – кажа Наста Гусева. – Зрэшты, мы ўсе ў гэтай краіне ў пэўным сэнсе палітычныя закладнікі.

Дарэчы, ёсць відэа, дзе я здзяйсняю “злачынства”, і яго праглядалі ў судзе, але чамусьці без гука. Мабыць, сорамна было людзям недзе на ўзроўні падсвядомасці”.

Наста Гусева дадае, што 6 снежня яе чакае яшчэ адзін суд:

“Мабыць, будуць судзіць за чарговую “Сустрэчу свабодных людзей. На мяне тады напалі, зламалі штатыў і пашкодзілі руку”.

palitviazni.info

Фота: nn.by

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Васьковіч
  • Аляксандар Казулін
  • Аляксандар Малчанаў
  • Павал Севярынец