Як галасавалі на выбарах “хімікі” Фядыніч і Комлік?

Лідары прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, якія знаходзяцца на “дамашняй хіміі”, вырашылі праігнараваць выбары, хаця мелі права прагаласаваць.

“Мяне ў гэты дзень наогул адпусцілі на лецішча”, – распавёў сайту palitviazni.info Ігар Комлік.

Нагадаем, што Фядыніч і Комлік былі прызнаны вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).

Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу. Праваабаронцы назвалі гэтую справу палітычна матываванай.

У дачыненні да Ігара Комліка абмежаванні пачалі дзейнічаць з 19 снежня мінулага году, да Генадзя Фядыніча – з 4 студзеня гэтага году.

“Па вялікім рахунку, знаходжанне на рэжыме “дамашняй хіміі” не забараняе галасаваць, але трэба было зараней пра гэта заявіць, – кажа Ігар Комлік. – Але мяне ў дзень галасавання наогул адпусцілі з кватэры на лецішча.

Ды і асаблівага жадання прымаць удзел у гэтым выбарчым “цырку” не было”.

Генадзь Фядыніч дадае, што і ён не захацеў галасаваць.

“Нават у дзень выбараў тым, хто адбывае пакаранне на “дамашняй хіміі”, забаронена выходзіць на вуліцу, – тлумачыць Генадзь Фёдаравіч. – Трэба было ў камісію напісаць заяву, каб прыслалі дадому чалавека з участковай выбарчай камісіі, але я такой заявы не пісаў. Мне таксама гэтыя выбары не цікавыя”.

palitviazni.info

Фота: tut.by

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Кіркевіч
  • Сяргей Парсюкевіч
  • Настасься Азарка
  • Сяргей Казакоў
  • Вячаслаў Сіўчык