Аляксандр Кабанаў: Я адразу папярэдзіў міліцыю, што па павестцы не з’яўлюся

Брэсцкі блогер Андрэй Кабанаў распавёў сайту palitviazni.info пра тое, чаму ім раптам зацікавіліся праваахоўнікі.

“У міліцыю я вырашыў не ісці”, – кажа суразмоўца.

Нагадаем, што айчынныя блогеры запрасілі беларусаў сустрэцца 8 лістапада на плошчы Свабоды ў Мінску, падчас сустрэсы кандыдатаў у дэпутаты з выбарцамі, каб абмеркаваць, што рабіць далей і куды павінна рухацца краіна, зазначае тэлеграм-канал «NEXTA».

Акурат на гэты дзень блогерам сталі прыходзіць павесткі ў міліцыю.

“Мне прыйшла павестка, каб я з’явіўся ў міліцыі 8 лістапада ў 10.00 з той нагоды, што праходжу ў якасці падазраванага па крымінальнай справе, якую аднавілі супраць мяне, – кажа Аляксандр Кабанаў. – Яшчэ аднага блогера з Брэста Сяргея Пятрухіна таксама выклікалі ў гэты дзень праваахоўнікі ў якасці сведкі па справе”.

На думку Аляксандра Кабанава, не можа быць сумненняў, што гэта звязана з акцыяй, якая запланавана на 8 лістапада ў беларускай сталіцы.

“Я не веру ў такія супадзенні, – адзначае блогер. – Відавочна, што нас вырашылі нейтралізаваць, каб мы не адправіліся ў Мінск. Бо выклікаць нас абодвух у міліцыю ў выхадны дзень – гэта нешта надзвычайнае.

Але я адразу папярэдзіў супрацоўнікаў міліцыі ў момант уручэння павесткі, што ў гэты дзень па дастаткова аб’ектыўных прычынах не з’яўлюся”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Дрозд
  • Уладзімер Някляеў
  • Вадзім Лабковіч
  • Сяргей Парсюкевіч