Уладзімір Някляеў: Сядзець не магу – працую над раманам стоячы…

Паэт і былы палітвязень Уладзімір Някляеў распавёў, калі вернецца з творчай камандзіроўкі дадому.

“Што можа адбывацца ў Беларусі новага? — кажа суразмоўца. – Як быццам праходзяць нейкія выбары, хаця ты разумееш, што насамрэч нічога не робіцца. Усё замерла і стаіць на месцы, нават паглыбляецца ў сваім негатыве…”

Нагадаем, што зараз былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Уладзімір Някляеў апошнія некалькі месяцаў знаходзіцца ў шведскім горадзе Лунд, дзе працуе над раманам пра Янку Купалу.

“Мне тут вельмі добра працуецца, раман ужо практычна закончаны, – кажа Уладзімірр Някляеў.Думаю, праца будзе скончана да канца гэтага году. Калі раман будзе гатовы, то, уласна кажучы, у Лундзе мне ўжо няма чаго рабіць. Калі я ехаў у Швецыю, то ў мяне была толькі адна задача – закончыць твор…”

Са слоў Уладзіміра Някляева пасля таго, як яго ў 2010 годзе сілавікі і збілі і кінулі ў СІЗА КДБ, праблемы са здароўем да гэтага часу нагадваюць пра сябе.

“Зараз мне вельмі баліць спіна, – прызнаецца ён. – Практычна не магу сядзець, амаль увесь час даводзіцца знаходзіцца ці ў вертыкальным стане, ці ляжаць. Праўда, лежачы на ложку, пісаць нязручна, працую над раманам стоячы. Канторкі ў мяне няма, таму паставіў на стол крэсла, на крэсла – камп’ютар, так і друкую тэкст. Гэта вельмі складана, але тое, што зроблена, таго вартае. Каля двух месяцаў я практычна не адыходзіў ад стала”.

За падзеямі на палітычным полі Беларусь палітык практычна не сочыць

“Што можа адбывацца ў Беларусі новага? — здзіўляецца суразмоўца. – Як быццам праходзяць нейкія выбары, хаця ты разумееш, што насамрэч нічога не робіцца. Усё замерла і стаіць на месцы, нават паглыбляецца ў сваім негатыве. У Беларусі наогул нейкае адмоўнае энергетычнае поле, мне там нават цяжка пісаць, бо з усіх бакоў ідзе адмоўная інфармацыя.

І больш за дваццаць гадоў безвыніковай бегатні. Усе заняты, бегаюць, як тараканы, то на гэтыя выбары, то на іншыя, але ўсё гэта бессэнсоўная таўкатня”.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

19.12.2019 Уладзімір Някляеў: У 2010 годзе на плошчу выйшлі людзі, якія разумеюць жыццё не толькі як спосаб есці і піць…

28.10.2019 Уладзімір Някляеў: Сядзець не магу – працую над раманам стоячы…

24.07.2019 Уладзімір Някляеў: У Мінску ў мяне ёсць справы і асабістыя, і палітычныя

14.06.2019 Уладзімір Някляеў: Знаходжанне ў следчым ізалятары КДБ у 2010 годзе нагадвае пра сябе і ў Швецыі

15.05.2019 Уладзімір Някляеў дасць у Швецыі прэс-канферэнцыю

31.01.2019 Уладзімір Някляеў: Са “справы БЕЛТА” атрымаўся чарговы пшык

08.08.2018 Уладзімір Някляеў: Гэта толькі нагода для таго, каб правесці ператрусы…

02.08.2018 Уладзімір Някляеў: Хто стварыў суды, у якіх суддзя – проста балванчык?

27.06.2018 Уладзімір Някляеў: Гэта наўпроставае знішчэнне незалежнага прафсаюза…

26.03.2018 Уладзімір Някляеў: Кіраўніцтва адной амбасады паклапацілася пра тое, каб мне перадалі лекі ў камеру

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Кудзінаў
  • Арцём Пракапенка
  • Уладзімер Плешчанка