Мікалай Статкевіч: Дзень 17 кастрычніка – важная для мяне дата

Палітык і былы палітвязеень Мікалай Статкевіч узгадвае на сайце palitviazni.info пра “Марш свабоды” дваццацігадовай даўніны, які скончыўся сутыкненнямі дэманстрантаў з міліцыянтамі, а таксама падзеі пасля рэферэндума, што прайшоў 17 кастрычніка 2004 году.

17 кастрычніка 1999 году ў Мінску прайшоў «Марш Свабоды», які скончыўся сутыкненнямі дэманстрантаў з міліцыянтамі і салдатамі ўнутраных войскаў і шматлікімі арыштамі.

Таксама 17 кастрычніка 2004 году прайшоў рэферэндум, па выніках якога тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў фактычна станавіўся небамежаваным. На наступны дзень пасля рэферэндуму беларуская апазіцыя арганізавала акцыю пратэсту на чале з Мікалаем Статкевічам і Паўлам Севярынцам. Абодва затым атрымалі па 3 гады “хіміі” і былі прызнаныя палітвязнямі.

– І ў маім асабістым жыцці, і ў грамадскай дзейнасці гэтая дата вельмі важная, – кажа Мікалай Статкевіч. – З гэтай датай звязаны дзве падзеі. Першая – 17 кастрычніка 1999 году прайшоў “Марш свабоды”, калі беларускія ўлады гатовы былі ўжо здаць краіну Расіі. Адначасова з гэтым адбываліся выкраданні і забойствы вядомых беларускіх палітыкаў.

“Марш свабоды” ўсё гэта спыніў. Дзесяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы Мінска, і я меў гонар гэтым кіраваць. Тады мяне ўразіла рашучасць людзей, іх нельга было напалохаць. Калі дарога перагарадзіў ланцуг АМАПа, яго прарвалі. Калі ж напалі ззаду, народ узяўся за тое, што было пад нагамі. Былі дзесяткі параненых з розных бакоў.

Вынікам акцыі стала тое, што ў краіне спыніліся палітычныя выкраданні, а актыўны гандаль незалежнасцю быў спынены. Я атрымаў крымінальную справу, але выйшаў з СІЗА на Валадарскага пасля двух тыдняў галадоўкі.

– Што сталася са справай?

– Справа за “Марш свабоды” была даведзена да суда. Першы прысуд – 2 гады з адтэрміноўкай, але ён быў адменены Вярхоўным судом. Другі прысуд – крымінальны штраф. Напярэдадані саміта АБСЕ беларускаму кіраўніку паставілі ўмову – маё вызваленне. І вызвалілі.

Але зараз я ні аб чым не шкадую. Усё прымаю і нічога не змяніў бы. Ганаруся. І кажу вялікі дзякуй людзям, якія ў той час тады ратавалі Беларусь.

palitviazni.info

Фота: palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Скочка
  • Мікола Маркевіч
  • Настасься Азарка
  • Сяргей Скрабец
  • Ірына Халіп