Аляксей Чырній – сведка боку абвінавачвання па так званай “справе групы Сянцова”. Тады чатыроў грамадзян Украіны асудзілі, як тэрарыстычную групоўку.
Аляксею паставілі ў віну тое, што ён сумесна з іншымі калегамі падпаліў сімферопальскую штаб-кватэру грамадскай арганізацыі “Руская абшчына Крыма” і мясцовага гарадскога аддзялення партыі “Адзіная Расія”, а таксама быццам бы планаваў падарваць з дапамогай самаробнай выбухоўкі помнік Леніна ў Сімферопале.
Аляксей Чырній – крымскі гісторык, вывучаў старажытны свет і сярэднія стагоддзі. Са школы захапляўся гістарычнай рэканструкцыяй. На момант анэксіі Крыма Аляксею споўнілася 32 гады.
Ён быў затрыманы ФСБ у анексаваным Крыме ў маі 2014 году разам з украінскім рэжысёрам Алегам Сянцовым і актывістамі Аляксандрам Кольчанкам і Генадзем Афанасьевым.
Як сцвярджалі расійскія спецслужбы, затрыманыя як быццам уваходзілі ў тэрарыстычную групу “Правага сектара” (арганізацыі, якую ў Расіі забаранілі). Афанасьеў насамрэч даў прызнальныя паказанні і стаў супрацоўнічаць са следствам, але Алег Сянцоў кажа, што гэтыя паказанні былі атрыманы пад катаваннямі і з’яўляюцца ілжывымі.
Падчас следства Аляксей Чырній таксама заключыў дасудовую здзелку са следствам аб супрацоўніцтве, прызнаў віну, таму яго справа слухалася ў асобным парадку.
Падчас судавага пасяджэння адзін з адвакатаў Аляксея Ілля Новікаў заявіў, што ў справе ёсць яскравыя прыкметы таго, што Чырній агаворвае сябе і запатрабаваў вярнуць справу ў пракуратуру.
“Я мяркую, што пагадненне, якое Аляксеей Чырній падпісаў са следствам, было падпісана пад прымусам, – сказаў адвакат. – На Чырнія ціснулі, пасля арышта яго спачатку збівалі. Затым пераканалі: калі той падпіша пагадненне, агаворыць сваіх таварышаў (Сянцова, Кольчанка і іншых), скажа, што тыя займаліліся тэрарыстычнай дзейнасцю, то атрымае менш суровае пакаранне”.
Ілля Новікаў дадаў, што лічыць няправільнай кваліфікацыю следствам дзеянняў Чырнія і яго таварышаў, як “тэрарыстычных”. Дарэчы, на судзе па патрабаванні дзяржаўнага абвінаваўцы суд адхіліў гэтага адваката ад працэса, бо “не супадаюць пазіцыі адваката і падсуднага”.
Пракурор патрабаваў асудзіць Аляксеея Чырнія да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, але ў выніку Паўночна-Каўказскі акружны ваенны суд у Растове-на-Доне асудзіў крымскага актывіста да 7 гадоў празбаўлення волі.
Першыя дзевяць месяцаў зняволення Аляксей Чырній правёў у поўнай ізаляцыі – без незалежнага адваката і родных. За пяць год Чырнія некалькі разоў пераводзілі з калоніі ў калонію, праз некалькі год тэрмін зняволення Аляксея закончыцца, пасля чаго ён не збіраецца вяртацца ў Крым.
Не выключана, што Аляксей Чырній будзе ўключаны ў спіс тых вязняў, якія будуць вызвалены ў межах другога этапа абмена палоннымі паміж Украінай і Расіяй.
palitviazni.info