Міжнародная арганізацыя працы запатрабавала ад беларускага ўрада дакументы па “справе прафсаюзаў”

Фігуранты гэтай справы Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік па-ранейшаму адбываюць пакаранне на “дамашняй хіміі” і спадзяюцца, што міжнародная грамадскасць дасць сваю ацэнку вынесенаму прысуду.

“Наколькі вядома, Міжнародная арганізацыя працы (МАТ) запатрабавала ад беларускага ўрада, каб былі прадастаўлены дакументы па “справе прафсаюзаў”, – распавёў Ігар Комлік сайту palitviazni.info.

Нагадаем, што ў жніўні 2018 года суд Савецкага раёна прыгаварыў кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 гадоў.

Іх прызналі вінаватымі на падставе ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («ухіленне ад выплаты падаткаў у значнай суме»), а праваабаронцы назвалі гэтую справу палітычна матываванай.

Тэхніку, якую следчыя забралі падчас ператрусаў у жніўні 2017 года, вяртаць не спяшаліся, але зараз вырашылі вярнуць.

“Не выключаю, што гэта адбылося пад ціскам міжнародных прафсаюзаў, бо МАП запатрабавала ад нашага ўрада копіі дакументаў з гэтай справы, а таксама неабходныя тлумачэнні па вынесенаму прысуду, – кажа Ігар Комлік. – Урад павінен даў быць адказ да гэтага месяца. Далей справа, напэўна, будзе разгледжана і ў Камітэце па правах чалавека ААН”.

Прафсаюзны лідар адзначае, што ніякай доказнай базы ў судзе прадстаўлена не было, таму, калі ўважліва прааналізуюць справу, то прфсаюзных лідараў прызнаюць невінаватымі хаця б на міжнародным узроўні. Хаця гэта прынясе хіба што маральнае задавальненне.

“Са свайго боку мы таксама прадаставілі ў Міжнародную арганізацыю працы копіі дакументаў з крымінальнай смправы, якія ў нас былі”, – дадае суразмоўца.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Жукавец
  • Павал Красоўскі
  • Сяргей Марцалеў
  • Вадзім Лабковіч
  • Арцём Грыбкоў