Павел Севярынец: Кнігу пра Алеся Чаркашына збіраемся прэзентаваць да пятай гадавіны з моманту яго смерці

Зараз ідзе збор сродкаў на кнігу пра Алеся Чаркашына – беларускага дабраахвотніка, які чатыры гады таму загінуў у баі пад Белакаменкай ва Украіне.

“У наступным годзе будзе пяць гадоў з моманту смерці Алеся і спадзяюся, што да гэтага часу выданне будзе падрыхтавана і выдадзена”, – распавёў сайту palitviazni.info сустаршыня БХД і былы палітвязень Павел Севярынец.

Нагадаем, што Алесь Чаркашын быў кіраўніком Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў 2009-2013 гадах і капеланам беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне у 2014-2015 гадах. Быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай, памёр ад ранаў у шпіталі ў Запарожжы 28 жніўня 2015.

“Кніга пад назвай “Алесь Чаркашын” яшчэ ствараецца, і зараз мы збіраем на яе выданне грошы, – кажа Павел Севярынец. — У гэты зборнік з фотаздымкамі ўвойдуць успаміны бацькоў Алеся, пабрацімаў, сябраў БХД, журналістаў. У 2020 г. споўніцца пяць гадоў з моманту смерці Алеся і спадзяюся, што да гэтага часу кніга будзе зроблена. Збіраемся яе прэзентаваць 27 верасня — на Дзень народзінаў Алеся Чаркашына”.

Са слоў Паўла Севярынца, каб выдаць 1000 асобнікаў выдання, неабходна сабраць 3250 рублёў.

Сабраныя грошы пойдуць на вёрстку, афармленне і друк кнігі, а сродкі ад яе продажу будуць перададзеныя сям’і Алеся Чаркашына.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Марцалеў
  • Кастусь Лукашоў
  • Уладзімер Хамічэнка
  • Алесь Чарнышоў
  • Уладзімер Кобец