Суд над былым палітвязнем Змітром Паліенкам пачнецца 25 верасня

25 верасня ў Мінскім гарадскім судзе ў 10.00 пачнецца працэс па справе былога палітвязня Зміцера Паліенкі.

Пра гэта паведаміла сяброўка і паплечніца Змітра Марына Касінерава.

Нагадаем, што экс-палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Не так даўно Зміцер Паліенка быў змешчаны ў штрафны ізалятар сталічнага СІЗА-1, дзе трымаў сямідзённую галадоўку.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Красоўскі
  • Васіль Старавойтаў
  • Зьміцер Новік