Што дапамагае трымацца за кратамі Міхаілу Жамчужнаму?

Палітвязень Міхаіл Жамчужны падлічыў, што за два апошнія гады знаходжання за кратамі ён правёў у штрафным ізалятары (ШІЗА) каля 500 (!) сутак.

“Міхаіл Жамчужны трымаецца за кошт сваёй прынцыповасці і веры ў тое, што праўда на яго баку, – распавёў сайту palitviazni.info палітык і былы палітвязень Павел Севярынец.

Як паведаміў spring96.org праваабаронца Леанід Свецік, Жамчужны правядзе бліжэйшыя 2-3 месяцы ў ШІЗА.

Міхаіл падлічыў, што за два апошнія гады сваёй адсідкі ён правёў 500 дзён у штрафным ізалятары і ўчыніў 65 парушэньняў рэжыму.

У лісце Жамчужны не выказвае ніякіх шкадаванняў аб тым, што здарылася, але прызнае, што мусіў быў заняцца праваабарончай і палітычнай дзейнасцю раней.

“Адбываць пакаранне ў такіх умовах – гэта надзвычай складана, – распавёў сайту palitviazni.info палітык і былы палітвязень Павел Севярынец. – Чалавек практычна ўвесь час знаходзіцца ў ізаляцыі.

Па-першае, гэта вельмі жорсткі рэжым дня, калі ты фактычна знаходзішся без сонечнага святла. Складана і ў фізічным плане, і ў псіхалагічным, калі цябе трымаюць у такім змрочным стане”.

Са слоў Паўла Севярынца, такія выпрабаванні можа вытрымаць толькі моцны духам чалавек.

“Міхаіл Жамчужны трымаецца за кошт сваёй прынцыповасці і веры ў тое, што праўда на яго баку, – дадае палітык. – Проста здзіўляешся мужнасці гэтага чалавека, які за кратамі змагаецца з сістэмай па сутнасці ў адзіноце. Ён больш моцны і вольны за кратамі, чым некаторыя на волі”.

Павел Севярынец дадае, што хацелася б, каб і праваабаронцы, і Міжнародная амністыя, і еўрапейскія палітыкі больш актыўна падымалі пытанне знаходжання ў няволі Міхаіла Жамчужнага.

“Гэта ганьба, калі некаторыя заходнія палітыкі прыязджаюць у Беларусь на сустрэчы з афіцыйнымі асбобамі і забываюць, што ў краіне застаюцца палітвязні, – адзначае суразмоўца. – Гэта я тлумачу прагматызмам. Хітосьці стаміўся нагадваць пра палітвязняў беларускім уладам, але гэта вялікая памылка.

Так рабіць нельга, таму што гэта і на самай справе ганьба, калі людзей пераследуюць у самымуцэнтры Еўропы. Проста знішчаюць тых, хто выступае за праўду”.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Шалайка
  • Сяргей Скрабец
  • Павал Севярынец