Зміцеру Паліенку забаранілі перадачы

 Нагадаем, што экс-палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

“У суботу ў мяне не прынялі перадачу для Змітра, сказалі, што яму іх прымаць забаронена”, – распавяла сайту palitviazni.info дзяўчына актывіста Наста Гусева.

Дата судовага пасяджэння па “справе Паліенкі” да гэтага часу не прызначана, хаця пракуратура перадала справу ў суд яшчэ 12 жніўня. Зараз Зміцер Паліенка знаходзіцца ў следчым ізалятары часовага ўтрымання на Валадарскага.

“7 верасня прыйшла на “Валадарку” з передачай для Зміцера, хацела яе зарэгістраваць, але мне сказалі, што ён пазбаўлены перадач, – кажа Наста. – Я запыталася: у сувязі з чым? Мне адказалі: Зміцер Паліенка пакараны. Больш ніякай інфармацыі я не атрымала”.

Наста Гусева мяркуе, што перадачу маглі не прыняць і ў тым выпадку, калі чалавек знаходзіцца ў ШІЗА, але гэта ўсяго толькі версія.

“Адвакат Змітра зараз знаходзіцца на бальнічным, таму дакладных звестак няма”, – дадае суразмоўца.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Квяткевіч
  • Аляксандар Казакоў
  • Артур Фінькевіч
  • Фёдар Мірзаянаў
  • Павал Вінаградаў