Украінскія палітвязні. 24 нязломныя маракі

25 лістапада 2018 года ўкраінскія ваенныя планава накіроўваліся ў порт Марыупаля. У гэты дзень расійскія памежнікі пратаранілі іх буксір у Азоўскім моры. Пасля расіяне абстралялі ўкраінцаў, ранілі 3 маракоў і захапілі два кацеры, а таксама буксір.

У расійскі палон патрапілі 24 маракі, якія зараз знаходзяцца пад арыштам у маскоўскіх СІЗА.

9 ліпеня гэтага году ўкраінскім маракам, якія былі затрыманы ў раёне Керчанскага праліва, былі прад’яўлены абвінавачванні у канчатковай рэдакцыі. Усіх абвінавацілі па ч.3 арт.322 КК РФ (“Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі, якое здзейснена арганізаванай групай”).

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія павінна вярнуць маракоў не ў парадку абмена і адзначыў, што пытанне абмену паміж Кіевам і Масквой грамадзян, якія знаходзяцца пад арыштам альбо асуджаных, не распаўсюджваецца на захопленых у палон 24 украінскіх маракоў.

15 ліпеня маракоў уключылі у спіс абмена ваеннапалоннымі, хаця канчатковы спіс будзе узгадняцца бакамі на перамовах у Мінску. А напярэдадані расійскі суд працягнуў маракам тэрмін утрамання пад вартай.

Самы малады з маракоў Андрэй Эйдэр у чарговым лісце з ізалятара свайму адвакату Аляксандры Маркавай напісаў пра тое, як даводзіцца яму за кратамі. Адвакат напісала пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Па словах Андрэя, турэмнае начальства не асабліва клапоціцца пра зняволеных. Лісты ў СІЗА могуць несці мінімум месяц ці болей. А могуць і наогул не прынесці альбо адразу аддаць некалькі, якія паслалі ў мінулым годзе альбо напачатку гэтага.

Ён адзначыў таксама, што яму і яшчэ некалькі маракам удалося пагутарыць з блізкімі, але ўсяго толькі 10 хвілін.

«Таксама ў наш бок за гэты час выказаліся некалькі міжнародных арганізацый, удзельнікам якіх з’яўляецца і Расія, – дадаў Андрэй Эйдэр. – Напрыклад, магу прывесці рэзалюцыю ПАСЕ, якая патрабавала тэрміновага вызвалення. “За” прагаласавалі 103 чалавекі, “супраць” усяго 3, а 16 устрымаліся.

Яшчэ ёсць рашэнне Міжнароднага трыбунала па марскім праве ААН. Трыбунал таксама запатрабаваў нашага вызвалення. Я думаў, што на тое і міжнародныя стасункі, каб вырашаць розныя сітуацыі”.

Украінскі марак абураецца, што на расійскім тэлебачанні іх называюць злачынцамі.

«Можа, хопіць называць дзеючых ваеннаслужачых ВМС УС Украіны злачынцамі, – кажа Андрэй. – Мы прыстойныя і адэкватныя людзі, якія стаяць на абароне Радзімы. Нас не трэба ставіць побач з парушальнікамі закона. 21 стагоддзе на вуліцы, правы і каштоўнасці чалавека павінны быць на першым месцы.

Людзі не могуць быць палітычнай картай. Кожны чалавек – гэты нечы сын, муж і бацька. Ад жыцця аднаго залежыць жыццё яшчэ некага. Не варта пераўтвараць гэтыя жыцці ў прадмет гандлю”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яна Палякова
  • Арцём Брэўс
  • Уладзімер Плешчанка
  • Арцём Пракапенка