Марына Касінерава: Гэтыя артыкулы тычацца кожнага з нас…

На былога палітвязня Змітра Паліенку пачалі дзве новыя крымінальныя справы. Пра гэта ён паведаміў у лісце сяброўцы Марыне Касінеравай.

“Пачалі дзве новыя крымінальныя справы. Новая 341 за графіці ў Курапатах. І 369 за абразу былога міністра ўнутраных спраў. Тут на Валадарцы буду яшчэ стабільна паўтара-два месяцы. Усім прывітанні”, — напісаў Зміцер.

Нагадаем, што не так даўно пракуратура Мінска вярнула ў Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Зміцера Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Дакладныя прычыны, па якіх пракурор вярнуў справу следчым, да апошняга часу не былі дакладна вядомыя. Але зараз, па словах Паліенке, ў дачыненні да яго распачалі яшчэ дзве крымінальныя справы.

“Гэты ціск і гэтыя крымінальныя артыкулы тычацца не толькі Змітра, а кожнага нас, – напісала Марына Касінерава. – Абавязкова пішыце яму словы падтрымкі, адпраўляйце лісты, дапамагайце матэрыяльна. Распаўсюджвайце інфармацыю, дзяліцеся сваімі лістамі і адказамі Змітра”.

***

Экс-палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Зараз актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў СІЗА-1. Дасылаць лісты Паліенку можна на наступны адрас:

Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч
вул. Валадарскага 2, СІЗА-1
220030
Мінск, Беларусь

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Гапонаў
  • Яўген Скочка
  • Мечыслаў Яськевіч
  • Ігар Корсак
  • Зьміцер Бандарэнка